Перайсці да зместу

Зоя Валянцінаўна Белахвосцік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з З. Белахвосцік)
Зоя Валянцінаўна Белахвосцік
Дата нараджэння 26 кастрычніка 1959(1959-10-26)[1] (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Валянцін Сяргеевіч Белахвосцік
Маці Вольга Глебаўна Глебава[d]
Муж Аляксандр Фёдаравіч Гарцуеў
Дзеці Валянціна Аляксандраўна Гарцуева
Адукацыя
Прафесія актрыса
Гады актыўнасці з 1977
Тэатр
Узнагароды
IMDb ID 3362551

Зоя Валянцінаўна Белахвосцік (нар. 26 кастрычніка 1959(1959-10-26)[1], Мінск) — беларуская актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка Беларусі (2018).

Нарадзілася 26 кастрычніка 1959 года ў Мінску. Дачка акцёра Валянціна Белахвосціка і канцэртмайстаркі Вольгі Глебаўны Глебавай, унучка акцёра Глеба Глебава.[2]

У 1982 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці актрыса драмы і кіно[3]. На чацвёртым курсе, у 1980 годзе ёй прапанавалі сыграць ролю Паўлінкі. Для гэтай ролі мусіла адрасціць доўгія валасы, іграла Паўлінку да 2000 года[4].

З 1982 года была актрысай Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (Купалаўскага тэатра). Працавала на радыё, выкладала ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў[5].

У 2019 годзе да свайго 60-годдзя падрыхтавала маштабную праграму пра гісторыю сваёй сям’і[2].

Пасля фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года і масавага гвалту да пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня абвясціў забастоўку з патрабаванне пераліку галасоў і спынення гвалту. У адказ улады 17 жніўня звольнілі дырэктара тэатра Паўла Латушку[6]. 26 жніўні 2020 года ў знак пратэсту ў ліку амаль 60 калег (акцёраў, рэжысёраў, музыкантаў) Зоя Белахвосцік звольнілася з Купалаўскага тэатра[6][7].

2 кастрычніка 2020 года Зою Белахвосцік звольнілі з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дзе на палову стаўкі была мастацкім кіраўніком акцёрскага курсу на кафедры акцёрскага майстэрства тэатральнага факультэту.[8][9][10].

Адна з заснавальніц незалежнай трупы «Купалаўцы», разам з мужам і дачкой складае аснову гэтага праекта.[2]

З 2022 года разам з сям’ёй жыве і працуе ў Польшчы.

У лютым 2024 года Расія па запыце Беларусі абвясціла акцёра ў міжнародны вышук, праз гэта яго гастрольная дзейнасць абмежавана краінамі Еўрапейскага Саюза[11].

У шлюбе з рэжысёрам Аляксандрам Гарцуевым, мае дачку Валянціну, таксама актрысу.[12]

У 1982—2020 гадах сыграла ў Купалаўскім тэатры больш за сто роляў[2].

У эміграцыі Зоя Белахвосцік адна з ключавых постацей «Купалаўцаў». У гэты перыяд яе творчасць вызначаецца захаваннем тэатральных традыцый і пераемнасці, што найбольш ярка выявілася ў монаспектаклі «Moj Hleb». У пастаноўцы актрыса праз асабістую гісторыю сваёй тэатральнай дынастыі стварае кранальны расповед на фоне гісторыі Купалаўскага тэатра[11].

Творчы дыяпазон Белахвосцік ахоплівае як фарсавыя вобразы (роля чыноўніцы ў спектаклі «Гусі-людзі-лебедзі», якая выглядае як персанаж дзяржаўных газет), так і класічныя інтэрпрэтацыі (спектакль «Рамантычнасць»), які стаў для трупы сеансам псіхатэрапіі і прывітаннем з мінулага. Дзяніс Марціновіч вылучае яе ўдзел у эксперыментальных праектах, такіх як «Камедыя Юдзіфі», дзе яна ўвасабляе галоўную гераіню ў Чыстцы.[11]

  • Жыцці Карыцына
  • Івона, прынцэса Бургундская
  • Ідылія
  • Крывавая Мэры
  • Паўлінка
  • Піць, спяваць, плакаць
  • С. В.
  • Смак яблыка
  • Тутэйшыя
  • «Тутэйшыя» (2020) — роля ў рымэйку культавай пастаноўкі, маніфесце новастворанай трупы «Купалаўцы».[11]
  • «Гусі-людзі-лебедзі» (2022) — яркі «фарсавы вобраз» чыноўніцы.[11]
  • «Рамантычнасць» (2022) — роля ў спектаклі паводле першага паэтычнага зборніка Адама Міцкевіча, своеасаблівым сеансам псіхатэрапіі для калектыву.[11]
  • «Moj Hleb» (2023) — галоўная роля ва ўласным монаспектаклі[11], прэм’ерныя паказы прайшлі ў кастрычніку 2023 года ў Кракаве, Уроцлаве, Варшаве і Сопаце[2]
  • «Камедыя Юдзіфі» (прэм’ера на YouTube 20 студзеня 2024 года[13]) — галоўная роля Юдзіфі, якая разам з военачальнікам Алафернам сотню гадоў знаходзіцца ў Чыстцы.[11]
  • «Валізка» (чэрвень 2025)[14] — роля ў пастаноўцы паводле п’есы Малгажаты Сікорскай-Мішчук.[11]
  • 2010 «Смяротная схватка»
  • 2010 «Каханне дзеля жыцця» — галоўная роля
  • 2009 «Суд» — Лідзія Паўлаўна, маці Андрэя, «Сведка»
  • 2009 «Жураў» — Міронава Ларыса, удава загінулага Сяргея Міронава, серыя «Смяротны нумар»
  • 2008 «Зграя»
  • 2007 «Чаклун і Румба» — медсястра
  • 2007 «Маёр Ветраў» — суддзя
  • 2005 «Чалавек вайны»
  • 2002 «Каменская-2» — менеджар
  • 2002 «Мужчынскія гульні»
  • 1992 «Вальс залатых цяльцоў» — сцюардэса
  • 1988 «Радавыя» (фільм-спектакль) — Мар’я
  • 1987 «Жаніцца — не журыцца» (фільм-спектакль) — Зоська
  • 1985 «Куды ідзеш, салдат?» — эпізод
  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 9 ліпеня 2016.
  2. а б в г д Зоя Белахвосцік: Тым, хто застаўся ў Беларусі, складаней (руск.). dw.com. Праверана 27 студзеня 2026.
  3. а б Зоя Белахвосцік - фото и биография, семья, фильмография на AFISHA.TUT.BY(недаступная спасылка). afisha.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2020. Праверана 26 сакавіка 2020.
  4. Наталия КРИВЕЦ | Сайт «Комсомольской правды». Прима Купаловского театра Зоя Белохвостик: Коса, грудь, бедра - все накладное (руск.). KP.BY - сайт «Комсомольской правды» (21 кастрычніка 2009). Праверана 26 сакавіка 2020.(недаступная спасылка)
  5. Зоя Белахвосцік. Тэарэмы натхнення Архівавана 26 лютага 2017. Людміла Грамыка. Людзі тэатру і кіно
  6. а б Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников Архівавана 3 верасня 2020.
  7. Што з Купалаўскім тэатрам і акторамі, якія з яго сышлі? (руск.). dw.com. Праверана 27 студзеня 2026.
  8. Зорку Купалаўскага тэатру Зою Белахвосьцік звальняюць з Акадэміі мастацтваў Архівавана 7 кастрычніка 2020., Радыё Свабода, 02-10-2020
  9. Звезду Купаловского, актрису Зою Белохвостик увольняют из Академии искусств (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (2 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2020. Праверана 3 кастрычніка 2020.
  10. Зою Белохвостик увольняют из Академии искусств (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2020. Праверана 3 кастрычніка 2020.
  11. а б в г д е ё ж з Марціновіч, Дзяніс. Ад Купалаўскага да «Купалаўцаў»: шлях вольнай трупы даўжынёй у шэсць сезонаў. Reform.news (31 студзеня 2026).
  12. 7 беларусаў, якія робяць сусветны тэатр — Sojka (англ.). sojka.io. Праверана 27 студзеня 2026.
  13. Свабода, Радыё. «Купалаўцы» анансавалі новы экспэрымэнтальны спэктакль. Прэм’ера на Youtube — сёньня, 20 студзеня . Радыё Свабода (20 студзеня 2024). Праверана 27 студзеня 2026.
  14. Ina. “Вольныя Купалаўцы” пакажуць у Варшаве апошнюю прэм’еру ў гэтым сезоне . Рацыя (24 чэрвеня 2025). Праверана 27 студзеня 2026.
  15. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018.
  16. Аб'яднаны пераходны кабінет узнагародзіў акцёраў Зою Белахвосцік і Алега Гарбуза медалямі Скарыны . Наша Ніва (8 жніўня 2025). Праверана 11 жніўня 2025.