КІМ (прадпрыемства)

З пляцоўкі Вікіпедыя
КІМ
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1931
Скасавана 2019
Размяшчэнне
Галіна лёгкая прамысловасць
Сайт kim.vitebsk.by

Віцебскае панчошна-трыкатажнае прадпрыемства імя "КІМ" — прадпрыемства лёгкай прамысловасці горада Віцебска. Пабудавана ў 1929-31 гг. У Вялікую Айчынную вайну ў 1941 г. абсталяванне фабрыкі было эвакуіравана ў г. Ульянаўск, выпускала прадукцыю для фронту. Адноўлена ў Віцебску ў 1945 г. Пасля вайны рэканструявана. У 1962 г. пабудаваны швейны корпус, у 1977 г. корпус фарбавальна-аддзелачных работ.

Захаваўся даваенны галоўны вытворчы корпус - цагляны, трохпавярховы, прамавугольны ў плане. Галоўны падоўжаны фасад выходзіць на вуліцу Горкага. Побач з вытворчым знаходзіцца чатырохпавярховы бытавы корпус. Пры будаўніцтве фабрыкі ўпершыню вырашаны шэраг новых праблем: планіроўка галоўнага корпуса строга падпарадкавана вытворчаму працэсу, абсталяваны спецыяльныя бытавыя памяшканні і зоны адпачынку для рабочых.

У 1966 г. на ўшанаванне памяці 93 рабочых і служачых фабрыкі, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанах, на тэрыторыі фабрыкі пастаўлена стэла.

З 1986 г. – панчошна-трыкатажны камбінат, з 1994 г. акцыянернае таварыства "КІМ" ("Класіка індустрыі моды"). Вырабляе панчошна-трыкатажную прадукцыю.

Асноўныя вытворчасці: швейна-вязальная і фарбавальна-аддзелачная. Цэхі: рамонтна-механічныя, парасілавая гаспадарка, электрацэх, транспартны цэх, механічныя майстэрні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Віцебскае панчошна-трыкатажнае прадпрыемства «КІМ» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 215. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Віцебскае панчошна-трыкатажнае прадпрыемства «КІМ» // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 455.