Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з КПРФ)
Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі
Коммунистическая партия Российской Федерации
Выява лагатыпа
Лідар Генадзь Зюганаў
Заснавальнік Генадзь Андрэевіч Зюганаў і Valentin Kuptsov[d]
Дата заснавання 14 лютага 1993
Штаб-кватэра горад Масква, Расія
Краіна
Ідэалогія камунізм, сацыял-дэмакратыя
Саюзнікі і блокі Саюз камуністычнай моладзі РФ
Колькасць членаў 162 173
Дэвіз «Расія! Праца! Народаўладдзе! Сацыялізм!»
Гімн Інтэрнацыянал
Партыйны друк Праўда
Сайт kprf.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
КПРФ (01.05.2009)

Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі (КПРФ) (руск.: Коммунистическая партия Российской Федерации) — палітычная партыя Расіі камуністычнага кірунку. Найбуйнейшая апазіцыйная партыя Расіі на працягу 1990-х—2000-х гг.

КПРФ утвораная на II надзвычайным з’ездзе камуністаў Расіі (13 — 14 лютага 1993 года) як адноўленая Камуністычная партыя РСФСР (КП РСФСР), якая, у сваю чаргу, была створана ў чэрвені 1990 года як аб’яднанне членаў КПСС у РСФСР. Статут КПРФ абвяшчае, што «утвораная па ініцыятыве камуністаў, першасных арганізацый КП РСФСР і КПСС, Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі працягвае справу КПСС і КП РСФСР, з’яўляючыся іх ідэйным паслядоўнікам».

Колькасць атрыманых галасоў на выбарах у Дзяржаўную Думу Расіі:

  • 1993 год: 10,7 %;
  • 1995 год: 34,9 %;
  • 1999 год: 24,29 %;
  • 2003 год: 12,61 %;
  • 2007 год: 11,57 %;
  • 2011 год: 19,19 %;
  • 2016 год: 13,34 %;
  • 2021 год: 18,93 %.

На ўсіх прэзідэнцкіх выбарах у Расіі кандыдат ад КПРФ займаў 2-е месца.

У параўнанні са снежнем 2003 года, калі адбыліся апошнія прэзідэнцкія выбары, вынік КПРФ на мясцовых выбарах у цэлым па Расіі ўзрос за выключэннем Дагестана і Цюменскай вобласці.

Лідар партыі з заснавання Генадзь Зюганаў. Колькасць членаў (на ліпень 2006 года) каля 184 тысяч чалавек.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]