Расліна з добра развітай валасніковістай каранёвай сістэмай. Сцябло круглае, слабагалінастае, у акварыумах дасягае 2 м даўжыні. Падводнае лісце супраціўнае, веерападобнае, дробнарассечанае, ярка-зялёнае; плаваючае — круглае, бліскучае, гладкае. На парастках, якія паднімаюцца над паверхняй вады, дробныя белыя кветкі з жоўтым адценнем.
Размнажаецца сцябловымі чаранкамі, якія ўкараняюцца ў грунце. Святлалюбная, добра расце пры штучным і натуральным асвятленні, пры тэмпературы 18 °С (аптымальная 24 °C).