Акварыум

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сучасны хатні акварум

Аква́рыум (ад лац.: aquarium — вадаём) — пасудзіна, у якой трымаюць і разводзяць акварыумных рыб, водных жывёл і расліны. Бываюць рознай канструкцыі, формы і памераў (суцэльна шкляныя або з металічным каркасам і шклянымі сценкамі, часам з арганічнага шкла; сферычныя(польск.) бел., прамавугольныя, са скошанай пярэдняй сценкай, якія звычайна падвешваюць на сцяне, і інш.). Мая адпаведны аб'ём (у залежнасці ад відаў і памераў жывёл) і ўмовы існавання (грунт, расліны, святло-(укр.) бел. і цепларэгулявальная апаратура, аэратары і інш.). У якасці грунту выкарыстоўваюць прамыты рачны пясок.

У акварыуме трымаюць расліны, якія плаваюць на паверхні ці ў тоўшчы вады, і тыя, што ўкараняюцца ў грунце (вядома каля 70 відаў, у т.л. сальвінія, эладэя, вадзяная салата, валіснерыя, крыптакарына і інш.). З мясцовай флоры Беларусі могуць быць выкарыстаны харавыя водарасці, раскі, рагаліснік, стрэлкаліст, балотнікі(руск.) бел., палушнік азёрны, рычыя плаваючая і інш. водныя расліны.

Кітовая акула ў Акіянарыуме Джорджыі(руск.) бел.

Таксама акварыумам называюць спецыяльную навуковую ўстанову, якая вывучае і дэманструе прадстаўнікоў марской і прэснаводнай фаўны і флоры. Існуюць у многіх краінах свету. Буйныя акварыумы ў заапарках Масквы, Таліна, Ташкента, Рыгі. Акварыум для марскіх жывёл звычайна размяшчаюць на беразе мора (першыя створаны ў Севастопалі ў 1871, у Неапалі(італ.) бел. ў 1872), некаторыя з іх называюцца акіянарыум.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Акварыумістыка