Кава і цыгарэты: Недзе ў Каліфорніі
Кава і цыгарэты: Недзе ў Каліфорніі | |
---|---|
англ.: Coffee and Cigarettes: Somewhere in California | |
Жанр | кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Працягласць | 12 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 1993 |
IMDb | ID 0106584 |
«Кава і цыгарэты: Недзе ў Каліфорніі» (англ.: Coffee and Cigarettes: Somewhere in California), таксама вядомы як «Кава і цыгарэты III» (англ.: Coffee and Cigarettes III) — кароткаметражны чорна-белы фільм 1993 года рэжысёра Джыма Джармуша. Трэці фільм з цыклу «Кава і цыгарэты», які ў 2003 годзе быў выпушчаны як поўнаметражны фільм .
Фільм быў паказаны на Канскім кінафестывалі 1993 года, дзе ўдастоіўся «Залатой пальмавай галіны» за найлепшы кароткаметражны фільм[1]. На Варшаўскім кінафестывалі таго ж года фільм атрымаў Прыз глядацкіх сімпатый[2].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Музыканты Том Уэйтс і Ігі Поп сустракаюцца ў бары недзе ў Каліфорніі. Уэйтс апавядае, што толькі што зрабіў аперацыю прама на абочыне дарогі. Ігі, які не ведаў пра тое, што Том — урач, здзіўляецца. Затым аказваецца, што абодва нядаўна кінулі паліць, і ў гонар гэтага Уэйтс прапануе выкурыць па адной цыгарэце. Ігі рэкамендуе Тому добрага барабаншчыка, з якім ён нядаўна пазнаёміўся, але Уэйтс, які сам выконвае партыі ўдарных у сваіх альбомах, абражаецца. Неўзабаве Ігі сыходзіць, а Уэйтс у яго адсутнасці закурвае яшчэ адну цыгарэту.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Awards 1993: All Awards (англ.)(недаступная спасылка). festival-cannes.fr. Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2013. Праверана 14 снежня 2013.
- ↑ 9. Warszawski Festiwal Filmowy - 1993 (польск.). wff.pl. Праверана 18 красавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт поўнаметражнага фільма «Кава і цыгарэты» (англ.)
- «Кава і цыгарэты: Недзе ў Каліфорніі» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)