Жыццё іншых
«Жыццё іншых» (ням.: Das Leben der Anderen) — нямецкі драматычны фільм 2006 года[15], дэбют сцэнарыста і кінарэжысёра Флорыяна Хенкеля фон Донэрсмарка.
Фільм паказвае жыццё ў ГДР. Адмысловая служба Штазі жорстка кантралюе жыццё грамадзян і асабліва культурных дзеячоў.
Прэм’ера фільма адбылася 15 сакавіка 2006 года ў Берліне[16]. У гэты самы час кінасцэнарый фільма быў надрукаваны нямецкім выдавецкім домам «Suhrkamp Verlag[en]».
Фільм атрымаў намінацыю на прэмію «Залаты глобус» і стаў лаўрэатам прэміі «Оскар» 2007 года ў катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове». Раней, у Германіі, фільм атрымаў сем «Нямецкіх кінапрэмій», у тым ліку ў катэгорыях «Найлепшы фільм», «Найлепшы рэжысёр», «Найлепшы сцэнарый», «Найлепшы акцёр» і «Найлепшы акцёр другога плана». Фільм быў прадстаўлены ў 11 намінацыях, і тым самым усталяваў новы рэкорд па колькасці намінацый на галоўную кінапрэмію Германіі.
Касавыя зборы кінастужкі склалі больш за 77 млн. долараў пры бюджэце ў 2 млн. долараў[17].
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Усходні Берлін, 1984 год. Адмысловая служба Штазі жорстка кантралюе жыццё грамадзян. Фанатычнаму агенту капітану Герду Візлеру прапануюць сачыць за драматургам Драйманам і ягонай сяброўкай. Аперацыя праходзіць пад пільным кантролем найвышэйшых палітычных колаў. Выкананне задання абяцае кар’ерны ўзлёт. Але заглыбіўшыся ў чужое жыццё, Візлер змяняецца сам. Шэры вінцік сістэмы сам становіцца чалавекам. Аднак рэпрэсіўную машыну ўжо не спыніць…
Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]
Ульрых Мюэ[en] | – капітан Герд Візлер |
Себасцьян Кох[en] | – драматург Георг Драйман |
Марціна Гедэк[en] | – Крыста-Марыя Зіланд |
Ульрых Тукур[en] | – падпалкоўнік Антон Грубіц |
Томас Тыме[en] | – міністр Бруна Гемпф |
Ханс-Уве Баўэр[en] | – Паўль Хаўзер |
Фолькмар Кляйнерт[en] | – Альберт Ерска |
Маціяс Брэнер[en] | – Карл Вальнер |
Герберт Кнаўп[en] | – Грэгар Гесенштайн |
Чарлі Хюбнер[en] | – Уда |
Саўндтрэк[правіць | правіць зыходнік]
The Lives of Others: Original Motion Picture Score | |
---|---|
Саўндтрэк Габрыэля Ярэда і Стэфана Мушы | |
Дата выпуску | 05.02.2007[18] |
Жанр | акадэмічная музыка, саўндтрэк |
Працягласць | 29:23 |
Краіна |
![]() |
Лэйбл | Varèse Sarabande |
Прафесійныя рэцэнзіі | |
Музычнае суправаджэнне да фільма напісалі кампазітары Габрыэль Ярэд і Стэфан Муша. Саўндтрэк быў выпушчаны 5 лютага 2007 года лэйблам Varèse Sarabande. Усе кампазіцыі ў саўндтрэку выконвае Пражскі філарманічны аркестр[en], дырыжор — Адам Клеменс[19].
№ | Назва | Працягласць | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «The Invisible Front» | 2:42 | |||||||
2. | «HGW XX/7» | 5:33 | |||||||
3. | «Linienstrasse» | 2:51 | |||||||
4. | «The Betrayal» | 2:05 | |||||||
5. | «The Lives of Others» | 5:13 | |||||||
6. | «Sonata for a Good Man» | 1:40 | |||||||
7. | «Stasi Informant "Martha"» | 4:20 | |||||||
8. | «Faces of Love» | 3:32 | |||||||
9. | «Georg Dreyman, Dramatist» | 1:27 | |||||||
29:23 |
Выхад[правіць | правіць зыходнік]
Прэм’ера фільма адбылася 15 сакавіка 2006 года ў Берліне. Карціна дэманстравалася на міжнародных кінафестывалях у Лакарна (6 жніўня), Тэльюрайдзе (3 верасня), Таронта (7 верасня), Хельсінках (17 верасня), Севільі (5 лістапада)[16].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 80 кінаўзнагародамі і яшчэ 37 намінацыямі[20]. Сярод іх 7 «Нямецкіх кінапрэмій», 3 «Еўрапейскія кінапрэміі», па адной прэміі «BAFTA», «Сезар» і «Оскар».
Кінапрэмія / Кінафестываль | Дата | Катэгорыя / Узнагарода | Намінант | Вынік | Сп. |
---|---|---|---|---|---|
19-я «Еўрапейская кінапрэмія» | 02.12.2006 | Найлепшы еўрапейскі фільм | «Жыццё іншых» | Перамога | [21][22] |
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр | Флорыян Хенкель фон Донэрсмарк | Намінацыя | |||
Найлепшая еўрапейская актрыса | Марціна Гедэк | Намінацыя | |||
Найлепшы еўрапейскі акцёр | Ульрых Мюэ | Перамога | |||
Найлепшы еўрапейскі сцэнарый | Флорыян Хенкель фон Донэрсмарк | Перамога | |||
Найлепшы еўрапейскі кампазітар | Габрыэль Ярэд, Стэфан Муша | Намінацыя | |||
11-я[en] прэмія «Спадарожнік» | 18.12.2006 | Найлепшы фільм на замежнай мове[en] | «Жыццё іншых» | Намінацыя | [23] |
Найлепшая музыка да фільма[en] | Габрыэль Ярэд | Намінацыя | |||
79-я прэмія «Оскар» | 25.02.2007 | Найлепшы фільм на замежнай мове | «Жыццё іншых» | Перамога | [24] |
33-я прэмія «Сезар» | 22.02.2008 | Найлепшы замежны фільм | «Жыццё іншых» | Перамога | [25] |
10-я[pl] Польская кінапрэмія «Арлы» | 14.04.2008 | Найлепшы еўрапейскі фільм | «Жыццё іншых» | Перамога | [26] |
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ http://www.kinokalender.com/film3035_das-leben-der-anderen.html Праверана 20 лістапада 2017.
- ↑ http://www.nytimes.com/2008/01/25/movies/25mont.html Праверана 26 мая 2016.
- ↑ http://www.nytimes.com/2007/02/09/movies/09live.html Праверана 26 мая 2016.
- ↑ 5,00 5,01 5,02 5,03 5,04 5,05 5,06 5,07 5,08 5,09 5,10 http://www.filmaffinity.com/es/film381846.html Праверана 26 мая 2016.
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0405094/ Праверана 26 мая 2016.
- ↑ 7,00 7,01 7,02 7,03 7,04 7,05 7,06 7,07 7,08 7,09 7,10 7,11 https://www.siamzone.com/movie/m/4410 Праверана 26 мая 2016.
- ↑ http://www.cinemarx.ro/filme/Das-Leben-der-Anderen-Vietile-altora-120833.html Праверана 26 мая 2016.
- ↑ 9,00 9,01 9,02 9,03 9,04 9,05 9,06 9,07 9,08 9,09 9,10 http://www.imdb.com/title/tt0405094/fullcredits Праверана 26 мая 2016.
- ↑ 10,0 10,1 10,2 http://www.bbfc.co.uk/releases/das-leben-der-anderen-lives-others-film Праверана 26 мая 2016.
- ↑ 11,0 11,1 11,2 11,3 11,4 11,5 11,6 11,7 11,8 11,9 ČSFD — 2001.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 29 снежня 2019.
- ↑ 13,0 13,1 13,2 13,3 https://web.archive.org/web/20190720123534/https://www.europeanfilmacademy.org/2006.104.0.html Праверана 29 снежня 2019.
- ↑ https://web.archive.org/web/20200301175940/https://www.europeanfilmawards.eu/en_EN/film/the-lives-of-others.5176 Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ Das Leben der Anderen (2006) — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 7 верасня 2020.
- ↑ 16,0 16,1 Das Leben der Anderen — Release Info (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 7 верасня 2020.
- ↑ The Lives of Others (2006) (англ.) . Сайт «Box Office Mojo». Праверана 9 верасня 2020.
- ↑ 18,0 18,1 The Lives of Others Soundtrack (2007) (англ.) . Сайт «Soundtrack.Net». Праверана 8 верасня 2020.
- ↑ Gabriel Yared & Stéphane Moucha – The Lives Of Others (англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 8 верасня 2020.
- ↑ Das Leben der Anderen — Awards (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 7 верасня 2020.
- ↑ European Film Academy: Nominations 2006 (англ.) . Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 9 верасня 2020.
- ↑ European Film Academy: Winners 2006 (англ.) . Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 9 верасня 2020.
- ↑ 2006 — Categories — International Press Academy (англ.) . Сайт «International Press Academy». Праверана 10 верасня 2020.
- ↑ The 79th Academy Awards (англ.) . Сайт кінапрэміі «Оскар». Праверана 9 верасня 2020.
- ↑ La Cérémonie des César 2008 (фр.) . Сайт «Акадэміі мастацтваў і тэхналогій кінематографа». Праверана 9 верасня 2020.
- ↑ Orły: Laureaci wg roku – 2008 (польск.) . Сайт кінапрэміі «Арлы». Праверана 9 верасня 2020.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Жыццё іншых на сайце «AllMovie» (англ.)
(на 07.09.2020)
- Жыццё іншых на сайце «FilmAffinity» (англ.)
(на 07.09.2020)
- Жыццё іншых на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
(на 07.09.2020)
- Жыццё іншых на сайце «Metacritic» (англ.)
(на 07.09.2020)
- Жыццё іншых на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.)
(на 07.09.2020)
- Жыццё іншых на сайце «КиноПоиск» (руск.)
(на 07.09.2020)
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2006 года
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшы замежны фільм
- Фільмы Германіі 2006 года
- Фільмы-драмы 2006 года
- Фільмы-драмы Германіі
- Фільмы-трылеры 2006 года
- Фільмы-трылеры Германіі
- Палітычныя фільмы
- Гістарычныя фільмы
- Фільмы на нямецкай мове
- Фільмы пра акцёраў
- Фільмы пра Берлін
- Фільмы пра Берлінскую сцяну
- Фільмы пра ГДР
- Фільмы пра камунізм
- Фільмы пра пісьменнікаў
- Фільмы пра самагубства
- Фільмы пра тэатр
- Фільмы пра халодную вайну
- Фільмы пра шпіёнаў
- Фільмы пра Штазі
- Фільмы, знятыя ў Берліне
- Кінарэжысёрскія дэбюты
- Фільмы Флорыяна Хенкеля фон Донэрсмарка
- Фільмы, музыку да якіх напісаў Габрыэль Ярэд
- Фільмы Sony Pictures Classics
- Фільмы — лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «BAFTA» за найлепшы фільм на замежнай мове
- Фільмы — лаўрэаты Польскай кінапрэміі «Арлы»