Кадміяванне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кадміяваная дэталь

Кадміяванне - хіміка-тэхнічны спосаб паляпшэння антыкаразійнай устойлівасці металічных вырабаў, сутнасць якога заключаецца ў нанясенні на іх паверхню тонкага (10 — 25 мкм) пласта кадмію. Гэта дазваляе прадухіліць негатыўныя эфекты ўздзеяння марской вады і атмасфернай карозіі, у сувязі з чым кадміяванымі робяць найбольш адказныя дэталі авіяцыйнай і суднавай тэхнікі. Акрамя іх яно ўжываецца для апрацоўкі вырабаў, якія эксплуатуюцца ва ўмовах трапічнага клімату.

Як правіла, сам працэс кадміявання ажыццяўляецца з дапамогай вакуумных або электрахімічных тэхналогій з электралітамі на аснове простых соляў кадмію з калоіднымі дадаткамі. Калі апрацоўваны выраб мае складаную форму, то для яго кадміявання ўжываюцца рошчыны комплексных (часцей за ўсё — цыяністых) соляў.

У некаторых выпадках кадміявае пакрыццё робіцца выключна з дэкаратыўнымі мэтамі. Прысутнасць у атмасферы двухвокісу серы, якая характэрная для індустрыяльных раёнаў, значна зніжае ахоўныя ўласцівасці кадміевых пакрыццяў. Хуткасць карозіі кадміявага пакрыцця у прамысловай атмасферы у 1,5 - 2 разы вышэйшая за хуткасць карозіі шырока выкарыстанага цынкавага пакрыцця.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]