Кадыраўцы
Кадыраўцы (руск.: Кадыровцы; літаральна паслядоўнікі Кадырава) — тэрмін, які выкарыстоўваецца насельніцтвам Чачні для ідэнтыфікацыі членаў ваенізаваных фармаванняў, якія падтрымлівалі былога прэзідэнта Чачні Ахмата Кадырава і бягучага прэзідэнта Рамзана Кадырава. Тэрмін з’явіўся ў 1999 годзе падчас Другой чачэнскай вайны, калі частка баевікоў пад кіраўніцтвам муфція Чачні Ахмата Кадырава, які ваяваў супраць РФ у 1994—1996 гадах, перайшла на бок федэральнай улады[1].
Пасля заканчэння чачэнскага канфлікту кадыраўцы падазраваліся ў пераследах гомасексуалаў у Чачні[2] і ўдзеле ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны на баку сіл сепаратыстаў у складзе батальёна, які належыць 291-му мотастралковаму палку 42-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі Сухапутных войск Расійскай Федэраціі[3].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ «Кадыраўцы» — хто яны? . Наша Ніва (5 снежня 2014). Праверана 18 красавіка 2209.
- ↑ У Чачні працягваецца паляванне на гомасексуалаў (27 жніўня 2017). Праверана 18 красавіка 2020.
- ↑ За «Наваросію» ваююць чачэнскія салдаты . Наша Ніва (26 мая 2014). Праверана 18 красавіка 2020.