Казармы (Клецк)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Казармы, Клецк)
Перайсці да: рух, знайсці
Славутасць
Казармы
53°04′28″ пн. ш. 26°38′29″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Клецк
Архітэктурны стыль мадэрн
Дата пабудовы XX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000186шыфр 613Г000186

Казармы — будынкі пачатку XX стагоддзя ў Клецку, размешчаныя па вул. Казарменная, 4-8. Помнікі архітэктуры стылю мадэрн.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клецкія казармы ў пач. XX ст.
Клецкія казармы ў пач. XX ст.

Пабудаваны ў пачатку ХХ ст. з дрэва, цэглы і бутавага каменю для кавалерыйскага гарнізона. Тры тыпавыя будынкі казарм і стайні складалі ансамбль сіметрычна-восевай планіроўкі. Цяпер казармы выкарыстоўваюцца пад жыллё.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Казармы — П-падобныя ў плане аднапавярховыя будынкі, накрытыя вальмавымі дахамі. У цэнтры манументальныя двухпавярховыя мураваныя аб'ёмы з скразнымі праездамі ў выглядзе шырокіх арак (перакрыцці плоскія па бэльках). Сцены цэнтральных аб'ёмаў завершаны фігурнымі ўвагнута-выпуклымі шчытамі. Вуглы ўмацаваны буйнымі контрфорсамі. Элементы архітэктурнага дэкору — ліштвы квадратных аконных праёмаў, профілі з чырвонай цэглы, вылучаюцца на фоне бутавых сцен. Галоўны фасад фланкіраваны рызалітамі бакавых крылаў. Планіроўка памяшканняў калідорная.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]