Казацкія Балсуны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Казацкія Балсуны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1667
Насельніцтва
  • 84 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2330
Аўтамабільны код
3
СААТА
3208812016
Казацкія Балсуны на карце Беларусі ±
Казацкія Балсуны (Беларусь)
Казацкія Балсуны
Казацкія Балсуны (Гомельская вобласць)
Казацкія Балсуны

Каза́цкія Балсуны́[1] (трансліт.: Kazackija Balsuny, руск.: Казацкие Болсуны) — вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вяліканямкоўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваюцца ў 1667 годзе ў Старадубскім павеце Смаленскага ваяводства ВКЛ. Пазней належаць да Старадубскага палка Гетманшчыны. З 1782 года вёска Суражскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.

Увайшлі ў склад БССР. У 1926—1954 гадах цэнтр Казацка-Балсунскага сельсавета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2010 год — 172 чал.[2]
  • 2019 год — 84 чал.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Святочны жаночы Казацка-Балсунскі (Чачэрскі) строй бытаваў у канцы XIX — пачатку ХХ стагоддзя на паўночным усходзе Гомельшчыны.

Абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы» захаваў сакральную функцыю, якая звязана з захаванасцю сельскагаспадарчага ўкладу жыцця мясцовай супольнасці і з’яўляецца актуальным менавіта для вёскі Казацкія Балсуны, уключаны ў 2007 годзе ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2020. Праверана 21 сакавіка 2021.
  3. livingheritage.by

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]