Перайсці да зместу

Казуліцкія баі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казуліцкія баі
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
Казуліцкія баі
Казуліцкія баі
Дата кастрычнік; чэрвень 1943; 1944
Месца Казулічы
Вынік знішчэнне нямецкага гарнізона ў горадзе
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік 277-ы партызанскі полк
25-ы партызанскі атрад
115-ы партызанскі атрад
278-ы партызанскі атрад
Трэці рэйх Нямецкія акупацыйныя войскі і іх саюзнікаў

Казуліцкія баі паміж савецкімі партызанскімі атрадамі Клічаўскай ваенна-аператыўнай групы (Клічаўская ВАГ) і нямецкім гарнізонам у в. Казулічы Кіраўскага раёна ў кастрычніку 1943 года і чэрвені 1944 года. Праводзіліся пад кіраўніцтвам штаба Клічаўскай ВАГ.

Гарнізон (каля 80 паліцэйскіх, 642-і і 2 роты 161-га паліцэйскіх батальёнаў) праводзіў карныя аперацыі супраць савецкіх партызан і цывільнага насельніцтва ў Кіраўскім і Клічаўскім раёнах, ахоўваў шашэйную дарогу МагілёўБабруйск.

Бой у кастрычніку 1943 года

[правіць | правіць зыходнік]

Напярэдадні аперацыі партызаны перакрылі засадамі дарогі на в. Казулічы, сканцэнтраваліся ў лесе на поўначы ад в. Кострычы.

Ноччу 7 кастрычніка яны падышлі да перадавых пастоў і пры падтрымцы мінамётных батарэй падняліся ў атаку. За 1,5 гадзіны бою партызаны падавілі агонь мінамётаў і артылерыйскія гарматы, знішчылі і захапілі ў палон 169 чалавек, штабныя дакументы, шмат зброі і боепрыпасаў, перасоўную радыёстанцыю і абмундзіраванне.

Бой у чэрвені 1944 года

[правіць | правіць зыходнік]

У 1-й палове чэрвеня 1944 года партызаны 277-га палка ў другі раз разграмілі гарнізон. За некалькі гадзін начнога бою яны знішчылі больш за 150 чалавек, узарвалі 2 дзоты, ружэйна-рамонтную майстэрню, 4 склады, 4 аўтамашыны, захапілі зброю.

Зноскі

  • Казуліцкія баі 1943, 1944 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 435. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Казуліцкія баі 1943, 1944 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 13. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Козак, К. И. Германские и коллаборационистские потери на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны (1941—1944): анализ и итоги / К. И. Козак. — Минск: Логвинов И. П., 2012. — 373 с.: ил., табл. — С. 305. — ISBN 978-985-6991-10-6.