Перайсці да зместу

Казярог (знак задыяка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Казяро́г (лац.: Capricornus)[1] — дзясяты знак задыяка, адпаведны сектару экліптыкі ад 270 ° да 300 °, лічачы ад кропкі вясновага раўнадзенства; кардынальны знак трыгона Зямля.

У заходняй астралогіі лічыцца, што Сонца знаходзіцца ў знаку Казярога з 22 снежня па 20 студзеня, у ведыйскай — з 15 студзеня па 14 лютага. Не трэба блытаць знак Казярога з сузор’ем Казярога, у якім Сонца знаходзіцца з 18 студзеня па 15 лютага.

  1. Казяро́г // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 437. — 604 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).