Перайсці да зместу

Леў (знак задыяка)

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Астралагічны знак ільва.

Леў (лац.: Leo)[1] — пяты знак задыяка, адпаведны сектару экліптыкі ад 120° да 150° лічачы ад кропкі вясновага раўнадзенства.

Сонца праходзіць знак Льва прыблізна з 23 ліпеня па 23 жніўня. Гэта перыяд, калі пасля яркай вясны і лета нарыхтавалася запасаў, і ўзнікае жаданне «жыць паўнавартасным жыццём». Леў у астралогіі асацыюецца з уладай, раскошай, грубіянскай адчувальнасцю, чуллівасцю, шчодрасцю, хвальбой і дзівацтвам.

У бізнесе Леў — перыяд калі фірма выпрабоўвае «галавакружэнне ад поспехаў», калі кіраўніцтва не лічыць грошай, растрачвае іх на прэміі, куплі дарагога абсталявання, будуе пышныя фасады і спрабуе кідаць пыл у вочы. Гэта перыяд аднаасобнага кіравання дырэктара, непахіснага, упэўненага ў сваёй правасці і поспеху.

Псіхалагічныя характарыстыкі Льва адпавядаюць гэтаму перыяду. Леў — гэта дзівацкі, ганарлівы правіцель, які лічыць што ўвесь свет круціцца вакол яго, ён не можа выстаяць перад сваімі жаданнямі. Львы ганарлівыя і трохі гультаяватыя. Леў любіць хвальбу і ліслівасць, любіць атрымоўваць ад іншых каштоўныя падарункі і сам шчодра адорвае іншых. Леў не лічыць грошай. Падзеі Леў успрымае фізіялагічна, ён цяжка пераносіць няўдачы, калі пайсці яму папярок, ён можа ўвайсці ў гнеў, і ў яго можа здарыцца сардэчны прыступ. Леў вельмі імпульсіўны, ён пры гэтым можа быць саладжава-сентыментальным і грубіянска-адчувальным.

Моцна адрозніваюцца раннія і познія Львы. Раннія Львы жывуць імпульсамі, гатовыя распараджацца і ўладарыць. Познія львы выглядаюць больш сціплымі і часам прыгнечанымі — іх можна параўнаць з чалавекам, які звыклы жыць на шырокую нагу, але пазбаўлены грошай. Таму познія львы часта бываюць вельмі вынаходлівымі каб заваяваць сабе ўладу.

Людзі, народжаныя пад знакам Льва найболей сумяшчальныя з Авенамі і Стральцамі, а горш усяго сумяшчальнасць з Цяльцамі, Скарпіёнамі і Вадалеямі.

Леў — прыстанак Сонца. Сатурн і Уран находзяцца ў выгнанні.

  1. Леў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 224. — 560 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).