Перайсці да зместу

Шалі (знак задыяка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ша́лі (лац.: Libra)[1] — сёмы знак задыяка, адпаведны сектару экліптыкі ад 180 ° да 210 °, лічачы ад кропкі вясновага раўнадзенства. Планетай-заступніцай знака лічыцца Венера і Сатурн; кардынальны знак. Стыхія — Паветра.

У заходняй астралогіі лічыцца, што Сонца знаходзіцца ў знаку прыблізна з 24 верасня па 23 кастрычніка, у ведыйскай — з 16 кастрычніка па 15 лістапада. Не трэба блытаць знак з сузор’ем, у якім Сонца знаходзіцца з 31 кастрычніка па 22 лістапада.

  1. Ша́лі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 362. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).