Перайсці да зместу

Рыбы (знак задыяка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плакат са знакам Рыб.

Ры́бы (лац.: Pisces)[1] — знак задыяка з 21 лютага па 20 сакавіка. Астролагі лічаць, што людзі, якія нарадзіліся пад знакам Рыб, валодаюць супярэчлівым, эмацыйна няўстойлівым характарам. Дзве рыбы, якія быццам злучаныя паміж сабой, але пры гэтым імкнуцца ў розныя бакі, якраз і сімвалізуюць супярэчлівасць натуры такога чалавека.

Астролагі лічаць, што больш за ўсё шанцуе Рыбам у зносінах з Ракамі і Скарпіёнамі, а найгоршая сумяшчальнасць са Стральцамі і Блізнятамі.

  1. Ры́бы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 488. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).