Казімір Кабылінскі
Казімір Кабылінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лютага 1816 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лістапада 1863 (47 гадоў) |
Месца смерці |
Казі́мір Маце́й Кабылі́нскі[1] (польск.: Kazimierz Maciej Kobyliński; 25 лютага 1816[2], Няводніца[3] — 4 лістапада 1863) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Спачатку загадваў конным аддзелам у паўстанчым атрадзе пад камандаваннем Валерыя Урублеўскага. Разам з ім у аддзеле былі і яго сыны Адольф і Уладзіслаў, зяць Рафал Карыцкі, братанак з Гараднянаў Адольф і пляменнік Адольф Навасельскі, які стаў ягоным ад’ютантам[3].
Вядома, што 2 чэрвеня (16 чэрвеня) 1863 коннікі Кабылінскага захапілі Ружаны, акружылі казарму і абаззброілі салдат. Царскія войскі пазней дагналі паўстанцаў ля Вялікага Кута, аднак у баі атрымалі паражэнне і адышлі, пакінуўшы сваіх забітых і параненых на полі[5].
17—18 ліпеня 1863 года аб’яднаныя сілы Казіміра Кабылінскага (56 коннікаў), Фелікса Гурскага (46 коннікаў) і Міхала Квапішэўскага (38 конных) атрымалі перамогу над казакамі ў бітве пад Шапятовам[6].
Увосені атрад Кабылінскага дзейнічаў у ваколіцах Калушына (цяпер у Мазавецкім ваяводстве). Браў удзел у баях з расійскімі войскамі 27 кастрычніка пад Куфлевам, 29 кастрычніка пад Чырвонкай. У абодвух выпадках паўстанцы атрымалі паражэнне[7]. Пасля гэтага да атраду Кабылінскага далучыліся конныя аддзелы Казіміра Нарбута і Людвіка Лютынскага.
На загад палкоўніка Адама Андрэя Зялінскага аб’яднаны атрад рушыў у бок Мінску на дапамогу, па дарозе злучыўшыся з конніцай Міхала Гейдэнрайха-Крука. 4 лістапада ў баі паміж Меняй, Сёдлай і Пясэчнай аб’яднаныя атрады паўстанцаў процістаялі войскам капітана Гольштэйна[7]. У гэтым баі паўстанцы страцілі 20 чалавек забітымі, сярод якіх быў і Казімір Кабылінскі. Пасля яго гібелі 200-асобавы ліцвінскі атрад быў аб’яднаны з коннікамі Янкоўскага, Лянецкага, Зялінскага і Крука[8].
Меў жонку Вікторыю з Казаковічаў[2].
Зноскі
- ↑ у беларускамоўных крыніцах сустракаецца варыянт прозвішча Кабылянскі.
- ↑ а б Kobyliński Kazimierz Maciej (25 FEB 1816-4 NOV 1863) (польск.)(недаступная спасылка). KOBYLIŃSCY HERBU PRUS II oraz połączone rody (31 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2015. Праверана 14 снежня 2018.
- ↑ а б Izabela Szymańska. 3. Czasy powstania styczniowego // Dzieje majątku Janopol — Królowy Most w latach 1815—1944: Praca magisterska napisana pod kierunkiem naukowym dr hab. Józefa Maroszka prof. UwB. — Białystok: Uniwersytet w Białymstoku. WydziałHistoryczno-Socjologiczny. Instytut Historii, 2005. — С. 93.
- ↑ Izabela Szymańska. 3. Czasy powstania styczniowego // Dzieje majątku Janopol — Królowy Most w latach 1815—1944: Praca magisterska napisana pod kierunkiem naukowym dr hab. Józefa Maroszka prof. UwB. — Białystok: Uniwersytet w Białymstoku. WydziałHistoryczno-Socjologiczny. Instytut Historii, 2005. — С. 89, 93.
- ↑ Станіслаў Суднік.. Валерый Антоній Урублеўскі ў паўстанні 1863-64 гг. . Старонка №1 горада Ліды і Лідскага павета. Лідскі летапісец №№36—38 (26 кастрычніка 2008). Праверана 31 мая 2012.
- ↑ Grzegorz Michalski. Rys historyczny dziejów Szepietowa // Monografia Parafii pw. Najświętszej Maryi Panny Matki Miłosierdzia w Szepietowie 1985-2010. — Szepietowo: 2010. — С. 13. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ а б Andrzej Wocial.. Powstanie styczniowe 1863 r. w powiecie stanisławowskim (польск.) (pdf)(недаступная спасылка) (31 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2020. Праверана 14 снежня 2018.
- ↑ Pokonując powstańcze mity? / Mińsk Mazowiecki (польск.). Tygodnik Mazowiecki (31 мая 2012).(недаступная спасылка)