Казімір Нарбут (1838—1903)
Казімір Нарбут | |
---|---|
Kazimierz Narbutt | |
| |
Нараджэнне | 1838 |
Смерць |
1903
|
Месца пахавання | |
Род | Нарбуты |
Бацька | Караль Нарбут[d] |
Маці | Людвіка Эстка[d] |
Бітвы |
Казімір Нарбут (польск.: Kazimierz Narbutt, 1838 — 1903, Кракаў, Польшча) — адстаўны капітан, удзельнік Вызваленчага паўстання 1863 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Шляхціц Кобрынскага павета. Браў удзел у баявых дзеяннях паўстанцаў на тэрыторыі Падляшша і Заходняга Палесся. У атрадзе, які быў створаны ў красавіку 1863 у прыбускіх лясах і якім камандаваў выхаванец духоўнай семінарыі Стасякевіч, Казімір Нарбут быў начальнікам штабу. Атрад, у якім было да 300 чалавек, дзейнічаў у Брэсцкім павеце. 14 мая 1863 гэты атрад быў разбіты расійскімі войскамі каля в. Чэрск Брэсцкага павета.
Пазней капітан Казімір Нарбут узначальваў свой атрад з 80 вершнікаў, які дзейнічаў у Брэсцкім і Кобрынскім паветах.
Пасля задушэння паўстання жыў у эміграцыі. Служыў у французскім і швейцарскім войску. Пазней вярнуўся ў Польшчу і быў землеўладальнікам. Пахаваны ў Кракаве на Ракавіцкіх могілках.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Powstanie styczniowe i zesłańcy syberyjscy. Katalog fotografii ze zbiorów Muzeum Historycznego m. st. Warszawy, t. I, Warszawa 2004.