Чэрск (Брэсцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Чэрск
Чэрск. Свята-Міхайлаўская царква (01).jpg
Свята-Міхайлаўская царква са званіцай
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
190 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 16(2)
Паштовы індэкс
225022
Аўтамабільны код
1
Чэрск на карце Беларусі ±
Чэрск (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Чэрск (Брэсцкі раён)
Чэрск (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Чэрск (Брэсцкі раён)

Чэрск[1] (трансліт.: Čersk, руск.: Черск) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчаны за 56 км на поўдзень ад Брэста, 13 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на аўтадарозе ДамачаваДубок, на ўсходзе — р. Капаеўка (прыток р. Заходні Буг), на захадзе меліярацыйныя каналы.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — г.п. Дамачава).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як шляхецкая ўласнасць у складзе Берасцейскага староства Берасцейскага павета ВКЛ. У 1700 годзе пабудавана праваслаўная царква.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Вёска і аднайменны фальварак уваходзілі ў маёнтак Дамачава, якім валодалі князі Вітгенштэйны. У 1870 годзе вёска — цэнтр сельскай грамады, фальварак — уласнасць князя Вітгенштэйна. У 1886 годзе дзейнічала царкоўна-прыходская школа, капліца, піваварня і бровар, саладоўня. У 1897 годзе ў вёсцы быў хлебазапасны магазін, ветраны млын і карчма. Непадалёку ад вёскі размяшчаўся маёнтак (3 двары, 25 жыхароў).

Дамачаўскі строй. Святочныя ўборы дзяўчат і маладых жанчын. Чэрск. 1910-я гады

У 1905 годзе вёска і фальварак у Дамачаўскай воласці Брэсцкага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Чэрскага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты знішчылі 35 двароў, загубілі 25 жыхароў; 20 вяскоўцаў загінулі на фронце, 1 — у партызанах. 18 снежня 1972 года Чэрскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Дамачаўскага пассавета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 38 двароў, 395 жыхароў (1886)
  • 89 двароў, 538 жыхароў (1897)
  • 610 жыхароў (1905)
  • 64 двары, 311 жыхароў (1921)
  • 135 двароў, 520 жыхароў (1940)
  • 539 жыхароў (1959)
  • 569 жыхароў (1970)
  • 139 гаспадарак, 250 жыхароў (1997)
  • 76 гаспадарак, 190 жыхароў (2005)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пачатковая школа
  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Аддзяленне сувязі
  • Сельская бібліятэка

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]