Казімір Пацэвіч
Казімір Пацэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 лістапада 1895[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 жніўня 1974 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Аўгусцін Пацэвіч |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | артылерыя |
Гады службы | 1916—1925 |
Званне | капітан |
Узнагароды і прэміі | |
У адстаўцы | мастак |
Казі́мір Пацэ́віч (польск.: Kazimierz Pacewicz; 22 лістапада 1895, Пружаны, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 15 жніўня 1974, Пэнлі, Уэльс, Вялікабрытанія) — афіцэр кавалерыі войска Польскага, мастак.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын Аўгусціна Пацэвіча і Соф’і з Галоўняў[2]. Навучаўся ў Гродзенскай гімназіі, пасля яе закрыцця скончыў гандлёвую школу ў Брэсце і працягнуў навучанне ў Гандлёвым інстытуце ў Маскве.
У 1916 годзе мабілізаваны ў артылерыйскія войскі. У 1917 годзе скончыў Міхайлаўскую акадэмію артылерыі[ru] ў Петраградзе. У студзені 1918 года далучыўся да I Польскага корпуса[pl], дзе служыў афіцэрам 2-й брыгады артылерыі. Калі корпус расфарміравалі, быў камендантам разведвальнага аддзела Польскай ваеннай арганізацыі ва Украіне.
З лістапада 1918 года — у Польскім войску[pl]. У 1920 годзе атрымаў званне паручніка. Ваяваў ва Украіне і літоўскім фронце. З 1921 служыў у 5-й дывізіі коннай артылерыі, дзе атрымаў званне капітана[3].
29 чэрвеня 1922 года[2] ажаніўся з Соф’яй з Голубаў.
Да 1924 года навучаўся ў Кракаўскай акадэміі мастацтваў пад кіраўніцтвам Ігнацыя Пянькоўскага[pl], а з 1924 года — у вядомага кракаўскага мастака Юзафа Панкевіча[4].
У 1925 годзе быў пераведзены ў ваенны рэзерв на 12 месяцаў, але на службу ўжо не вярнуўся. У снежні 1925 года выехаў з іншымі вучнямі Панкевіча ў Парыж дзеля працягу навучання, але ў 1927 годзе з прычыны хваробы жонкі вярнуўся дахаты. З 1930 года зноў жыве ў Парыжы, падтрымліваючы стасункі з Панкевічам. Удзельнічаў у выставах «Парыжскай групы польскіх пластыкаў» і ў індывідуальных выставах, у Амстэрдаме.
Другая сусветная вайна спаткала сям’ю Пацэвічаў у Парыжы, адкуль у 1940 годзе яны пераехалі ў Вялікабрытанію. Выканаў тут 30 каляровых плакатаў для альбому «Польскія ўзброеныя сілы цягам стагоддзяў», выдадзены ў 1944 годзе. Выкладаў у мастацкай школе ў Рэдынгу, працягваў маляваць і выстаўляцца ў галерэях.
Казімір памёр 15 жніўня 1974 года ў польскім шпіталі(англ.) бел. ў Пэнлі (Уэльс). Пахаваны на могілках у лонданскім прадмесці Ганерсберы[2].
Па яго смерці жонка ахвяравала вялікую частку твораў мастака розным польскім музеям[5]. У 1988 годзе Нацыянальны музей у Варшаве перадаў творы Пацэвіча са сваіх збораў Рэгіянальнаму музея(польск.) бел. ў Седльцах. Цяпер гэты музей змяшчае найвялікшую калекцыю карцінаў мастака ў Польшчы — больш за 70 карцінаў алеем[6].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
- Бацькі — Аўгусцін і Сафія Пацэвічы.
- Сястра — Гелена Пацэвіч (1901—1984).
- Жонка Сафія (у дзявоцтве Голуб; 1895 — 20.3.1979) — географ, лыжніца, чэмпіёнка Польшчы сярод жанчын (1920)[5].
Зноскі
- ↑ Kazimierz Pacewicz // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Kazimierz Pacewicz (ID: psb.21422.1) (польск.) . Wielka Genealogia Minakowskiego. M.J. Minakowski (17 студзеня 2014).
- ↑ Zwiad. Sygnatura Kazimierz Pacewicz (польск.) . Sprzedajemy.pl Sp. z o.o. (17 студзеня 2014).
- ↑ Kazimierz Pacewicz, Józef Pankiewicz!!! Rarytas (numer 723296935) (польск.) . Publiczne Archiwum Allegro (14 лютага 2012).
- ↑ 5,0 5,1 Hołub-Pacewiczowa Zofia (польск.) . Zakopiański Portal Internetowy. MATinternet s.c. — Zakopane (14 лютага 2012).
- ↑ Malarstwo Kazimierza Pacewicza (16.VI-25.VIII.2013 r.) (польск.) . Wystawy i imprezy. Muzeum Regionalne w Siedlcach (17 студзеня 2014).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Біяграфія(польск.) на старонцы Рэгіянальнага музея ў Седльцах