Казімір Смулька

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімір Смулька
Род дзейнасці ксёндз, грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 12 студзеня 1894(1894-01-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 1965
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Расійская імперыя Расійская імперыя
Польшча Польшча
Бацька Вікенцій Смулька
Маці Варвара Смулька
Месца працы Друйскі кляштар
Альма-матар

Казімір Смулька (12 студзеня 1894, вёска Пруднікі Дзісенскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі1965, Скужац, Польшча) — дзеяч беларускага хрысціянскага руху, каталіцкі святар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з сялянскай сям’і беларусаў-каталікоў, бацькі — Вікенцій і Варвара (з Пулінаў) Смулькі.

Скончыў 4-ю вышэйшую пачатковую навучальню ў Вільні (1915). У чэрвені 1915 года паспяхова здаў уступныя экзамены ў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. У сувязі з Першай сусветнай вайной і ваеннымі падзеямі 1917—1921 гадоў давучваўся ў духоўнай семінарыі ў горада Улацлавак (Польшча). Пасля яе заканчэння пераехаў у Друю.

Першы манах у Друйскім кляштары айцоў марыянаў. Пасвячоны ў святары 19 снежня 1926 года. У якасці вікарыя Друйскага кляштара распачаў душпастырскую дзейнасць, адначасова выконваў абавязкі аканома. Пашыраў беларускую мову ў рэлігійным жыцці беларусаў-каталікоў Друйскай парафіі. У 1938 годзе выселены з кляштара польскімі ўладамі.

Да сярэдзіны 1965 года жыў у Доме марыянаў у мясцовасці Скужац недалёка ад горада Седльцы (Польшча), дзе і памёр у 1965 годзе. Пахаваны на мясцовых могілках.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]