Казіс Гедрыс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казіс Гедрыс
літ.: Kazys Giedrys
Дата нараджэння 15 сакавіка 1891(1891-03-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 1926(1926-12-27) (35 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  Расійская імперыя
 СССР
Партыя Камуністычная партыя Літвы
Асноўныя ідэі камунізм
Род дзейнасці член ЦК КП Літвы

Казіс (Казімір Юозавіч) Гедрыс (літ.: Kazys Giedrys; 15 сакавіка 1891, мястэчка Салас, цяпер Рокішкіскі раён  (руск.) — 27 снежня 1926, Каўнас) — бачны дзеяч камуністычнага руху Літвы. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля ў Беларусі ў гады Грамадзянскай вайны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын дзяка. Член КПСС з 1917 года[1]. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Пецярбургу[1], падаўлення бунту Керанскага — Краснова  (руск.). З сакавіка 1918 года старшыня Петраградскай літоўскай секцыі РКП(б) і Петраградскага аддзялення Камісарыята па літоўскіх справах.

Са студзеня 1919 года прадстаўнік Часовага рабоча-сялянскага ўрада Літвы, з сакавіка 1919 — СНК Літоўска-Беларускай ССР пры СНК РСФСР[1]. Дэлегат 8-га з’езда РКП(б). У жніўні-верасні 1919 па заданні ЦК КП(б)ЛіБ ствараў камуністычнае падполле ў Мінску, Маладзечне, Лідзе, Баранавічах, Гродне, Ашмянах[1]. З верасня 1919 сакратар падпольнага  (руск.) цэнтральнага бюро КП Літвы і Беларусі ў акупаваным палякамі Вільнюсе. У чэрвені 1920 арыштаваны. Па абмене палітвязнямі паміж РСФСР і Польшчай у сакавіку 1921 прыбыў у Маскву[1]. Дэлегат 1-га  (руск.) і 3-га  (руск.) Кангрэсаў Камінтэрна[1]. З лістапада 1921 сакратар Літоўскай секцыі пры ЦК РКП(б). У 1923 годзе загадчык аддзелам Магілёўскага павятовага камітэта РКП(б)[1]. З кастрычніка 1923 года ў партыйным падполлі ў Каўнасе[1], член ЦК КП Літвы.

За рэвалюцыйную дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны (1920, 1924) і заключаны ў турму[1].

Ваенны пераварот у Літве (1926)[правіць | правіць зыходнік]

Арыштаваны пасля перавароту ў Літве, які адбыўся пад кіраўніцтвам А. Смятоны 17 снежня. Разам з іншымі кіруючымі работнікамі Камуністычнай партыі Літвы паўстаў перад ваенным трыбуналам па абвінавачванні ў падрыхтоўцы да камуністычнага паўстання і разам з Юозасам Грэйфенбергерысам  (руск.), Раполасам Чарнасам  (руск.) і Каралісам Пожалам  (руск.) прысуджаны да смяротнага пакарання. Асуджаныя былі расстраляны 27 снежня 1926 у VI форце Каўнаса[1].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к Гедрис Казимир Юозович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 142. — 737 с.
  2. Keturi komunarai Архівавана 23 снежня 2014.