Камуністычная партыя (бальшавікоў) Літвы і Беларусі
Камуністычная партыя (бальшавікоў) Літвы і Беларусі | |
---|---|
Лідар | Вінцас Міцкявічус-Капсукас |
Дата заснавання | кастрычнік 1918 і сакавік 1919 |
Дата роспуску | 5 верасня 1920 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | марксізм, ленінізм[d] і камунізм |
Камуністычная партыя Беларусі Беларускія секцыі РКП(б) — КП(б)ЛіБ — КПБ — КПЗБ |
Гісторыя партыі |
Арганізацыя КПБ |
Камуністы́чная па́ртыя (бальшавіко́ў) Літвы́ і Белару́сі (КП(б)ЛіБ). Утворана ў выніку аб'яднання Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі і Камуністычнай партыі Літвы і Заходняй Беларусі з прычыны аб'яднання Літвы і Беларусі ў адзінае дзяржаўнае ўтварэнне — Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (Літбел).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На аб'яднаўчым з'ездзе 4 — 6 сакавіка 1919 года ў Вільні выбраны ЦК КП(б) Літвы і Беларусі, які 8 студзеня 1919 г. стварыў Прэзідыум ЦК партыі ў складзе В. С. Міцкявічуса-Капсукаса (старшыня), В. Г. Кнорына, З. І. Ангарэціса, А. Ф. Мяснікова, Я. Г. Далецкага, С. В. Іванова.
24 красавіка 1919 года Прэзідыум ЦК КП(б)ЛіБ падзелены на Палітбюро і Аргбюро ЦК КП(б)ЛіБ. З прычыны наступлення польскіх войск Палітбюро ЦК КП(б)БліБ у красавіку 1919 года абвясціла рэспубліку на ваенным становішчы і пачало мабілізацыю ў армію камуністаў, камсамольцаў і спачуваючых. Аднак наладзіць актыўнае супраціўленне польскім войскам не ўдалося. 21 красавіка 1919 года польскія войскі захапілі сталіцу Літбела Вільню, 8 жніўня — Мінск, да верасня 1919 года — усю тэрыторыю рэспублікі.
Пасля акупацыі Мінска ЦК КП(б)ЛіБ пераехаў у Бабруйск, потым у Смаленск, адкуль кіраваў падпольным і партызанскім рухам. 3 верасня 1919 года створана Бюро па нелегальнай рабоце (старшыня Міцкявічус-Капсукас). На акупіраванай тэрыторыі выдаваліся газеты «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Komunistas» («Камуніст», літоўская), «Młot» («Молат», польская).
Пасля вызвалення Беларусі ад польскіх інтэрвентаў (ліпень — жнівень 1920 года) ЦК КП(б)ЛіБ вярнуўся ў Мінск, дзе ўжо дзейнічала Мінская губернская партыйная арганізацыя. 30 ліпеня 1920 года створаны Мінскі губернскі камітэт КП(б)ЛіБ.
Пасля прыняцця Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь Аргбюро ЦК РКП(б) 9 жніўня прыняло пастанову аб перайменаванні Мінскага губернскага камітэта КП(б)ЛіБ, захаваўшы агульную назву партыі — КП(б)ЛіБ, у Цэнтральнае Бюро КП(б)Б.
У пачатку верасня 1920 года ЦБ КП(б)Б унесла ў ЦК РКП(б) прапанову аб ліквідацыі КП(б)ЛіБ і стварэнні ў рамках РКП(б) Кампартыі (бальшавікоў) Беларусі і Кампартыі (бальшавікоў) Літвы.
8 лістапада 1920 года ЦК КП(б)Б вырашыла наступную партыйную канферэнцыю назваць Трэцім з'ездам КП(б)Б.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.