Кайшадорыская дыяцэзія
Кайшадорыская дыяцэзія | |
---|---|
літ.: Kaišiadorių vyskupija | |
![]() сабор Перамянення Гасподняга | |
Лацінскі абрад | |
Галоўны горад | Кайшадорыс |
Краіна | Літва |
Дата заснавання | 1926 |
Кафедральны сабор | Перамянення Гасподняга |
Мітраполія | Вільнюская |
Парафій | 68 |
Іерарх | Ёнас Іванаўскас |
Плошча дыяцэзіі | 6 557 км² |
Насельніцтва дыяцэзіі |
(2010) 140 000 чал. |
Колькасць каталікоў |
(2010) 112 000 |
Доля каталікоў |
(2010) 80 % |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Кайшадорыская дыяцэзія (літ.: Kaišiadorių vyskupija) — адна з сямі дыяцэзій рымска-каталіцкай царквы ў Літве з кафедрай у горадзе Кайшадорыс (Каўнаскі павет). Уваходзіць у склад Вільнюскай мітраполіі. З'яўляецца суфраганнай дыяцэзіяй Вільнюскія архідыяцэзіі. Лацінская назва дыяцэзіі — «Dioecesis Kaisiadorensis». Кафедральным саборам Кайшадорыскай дыяцэзіі з'яўляецца касцёл Перамянення Гасподняга.
Дыяцэзія заснавана ў 1926 годзе. З 11 лютага 2012 года біскупскую кафедру займае Ёнас Іванаўскас.
Дэканаты[правіць | правіць зыходнік]
Кайшадорыская дыяцэзія падзелена на 7 дэканатаў:
- Алітускі дэканат (літ.: Alytaus dekanatas);
- Кайшадорыскі дэканат (літ.: Kaišiadorių dekanatas);
- Мяркінскі дэканат (літ.: Merkinės dekanatas);
- Малетайскі дэканат (літ.: Molėtų dekanatas);
- Стаклішкіскі дэканат (літ.: Stakliškių dekanatas);
- Шырвінтаскі дэканат (літ.: Širvintų dekanatas);
- Эляктрэнайскі дэканат (літ.: Elektrėnų dekanatas).
Ардынарыі[правіць | правіць зыходнік]
- біскуп Язэп Кухта (5.04.1926 — 16.06.1942);
- архібіскуп Тэафілюс Матулёніс (9.01.1943 — 20.08.1962);
- кіраўнік дыяцэзіяй, капітульны вікарый Павілас Бакшыс (13.06.1962 — 1973);
- кардынал Вінцантас Сладкявічус, M.I.C. (апостальскі адміністратар 15.07.1982 — 10.03.1989);
- біскуп Юазапас Матулайціс-Лабукас (апостальскі адміністратар 10.03.1989 — 24.12.1991);
- біскуп Юазапас Матулайціс-Лабукас (24.12.1991 — 11.02.2012);
- біскуп Ёнас Іванаўскас (11.02.2012 — па цяперашні час).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Misius K., Šinkūnas R. Lietuvos katalikų bažnyčios: Žinynas. — V.: Pradai, 1993.
- Atvira širdimi: Kaišiadorių vyskupijos hierarchai (sud. Jonas Laurinavičius). — Kaišiadorys: Kaišiadorių literatų klubas «Gija», 2005. — 56 p.: portr. — ISBN 9955-565-16-0
- Kaišiadorių vyskupijos bažnyčių varpai (sud. Gintautas Žalėnas). — Vilnius: Petro ofsetas, 2008. — 119 p.: iliustr. — ISBN 978-9955-815-36-5
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт Кайшадорыскай дыяцэзіі (літ.)
- Інфармацыя пра Кайшадорыскую дыяцэзію на сайце catholic-hierarchy.org (англ.)
- Інфармацыя пра Кайшадорыскую дыяцэзію на сайце gcatholic.org (англ.)