Язэп Кухта
Язэп Кухта | |
![]() | |
Род дзейнасці: | грамадскі дзеяч, ксёндз, настаўнік |
---|---|
Дата нараджэння: | 3 лістапада 1873 |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 16 чэрвеня 1942 (68 гадоў) |
Месца смерці: | |
Альма-матар: |
Язэп Кухта (літ.: Juozapas Kukta; 1873, непадалёк ад горада Анікшчай, Ковенская губерня — 1942) — літоўскі грамадскі і рэлігійны дзеяч, ксёндз. Родны брат Марціна Кухты.
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1891—1995 гадах вучыўся ў Віленскай духоўнай семінарыі(руск.) бел., у 1895—1899 гадах — у Санкт-Пецярбургскай Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі, магістр багаслоўя.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Быў плябанам шэрагу віленскіх касцёлаў, у тым ліку ў 1901—1906 гадах працаваў у касцёле святога Мікалая. Пэўны час выкладаў літоўскую мову ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі. Актыўны ўдзельнік літоўскага нацыянальнага руху. Адзін з падпісантаў мемарандума да нямецкіх акупацыйных уладаў з просьбай аб прызнанні незалежнасці Літвы ў 1917 годзе. Выдалены з Вільні ўладамі Сярэдняй Літвы ў лютым 1922 года разам з іншымі 32 літоўскімі і беларускімі дзеячамі. пасля гэтага быў прызначаны адміністратарам часткі Віленскага біскупства, якая засталася ў складзе незалежнай Літвы. З 1926 года — біскуп Кайшадорыскі.
Прыязна ставіўся да беларускага руху, у 1940 годзе прыслаў віншавальную тэлеграму кс. А. Станкевічу ў сувязі з 25-мі ўгодкамі святарства і нацыянальнай дзейнасці апошняга.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кароткі нарыс беларускага пытання. — Мн., 2009. — С. 92, 123—124.