Перайсці да зместу

Какорыца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Какорыца
Хаты ў Какорыцы, 2024 г.
Хаты ў Какорыцы, 2024 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
102
Насельніцтва
184 чалавекі (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1644
Паштовы індэкс
225612
Аўтамабільны код
1
СААТА
1220804031
Какорыца (Беларусь)
Какорыца
Какорыца
Какорыца (Брэсцкая вобласць)
Какорыца
Какорыца

Како́рыца[1] (трансліт.: Kakoryca, руск.: Кокорица) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бездзежскага сельсавета. У складзе СВК «Бездзеж-Агра».

Знаходзіцца за 26 км на паўночны захад ад Драгічына, 136 км ад Брэста, 33 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст—Гомель). 102 гаспадаркі, 184 жыхары (2005)[2].

Паводле пісьмовых крыніц, Какорыца вядома з XVI ст. Пад 1558 г. пазначана ў пацвярджальнай грамаце Жыгімонта I Старога Марціну Шырме на валоданне двума дварышчамі з назвай Какорычы.

З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. — Літоўскай, з 1801 г. — Гродзенскай губерні. У 1858 г. вёска ў Бездзежскай воласці Кобрынскага павета, 165 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян. У 1905 г. — 386 жыхароў, у тым ліку ў вёсцы Вялікая Какорыца — 218 жыхароў, Какорыца Малая — 108, Какорыца-Герод — 60 жыхароў[2].

У 192139 гг. у складзе Польшчы, у Бездзежскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. 71 двор, 446 жыхароў, з якіх 443 праваслаўныя[2].

З 4 снежня 1939 г. у Драгічынскім павеце БССР. Вёска ў Бездзежскай воласці, 89 двароў, 553 жыхары, пачала працу школа. З 15 студзеня 1940 г. у Драгічынскім раёне Пінскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 г. — у Бездзежскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну загінуў 21 зямляк, 19 з іх на фронце[3].

З 1954 г. у Брэсцкай вобласці[3].

  • 1858 — 165 рэвізскіх душ[2].
  • 1905 — 386 жыхароў[2].
  • 1921 — 446 жыхароў, 71 двор[2].
  • 1939 — 553 жыхары, 89 двароў[2].
  • 1970 — 701 жыхар[3].
  • 1995 — 300 жыхароў, 127 двароў[3].
  • 2005 — 184 жыхары, 102 гаспадаркі[2].
  • Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. а б в г д е ё ж Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. С. 333.
  3. а б в г д Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. С. 334.