Каласы пад сярпом тваім

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каласы пад сярпом тваім — гістарычны раман Уладзіміра Караткевіча.

Гісторыя твору[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню надрукаваны ў часопісе «Полымя» ў 1965 годзе ў № 2-6. Асобным выданнем — у 1968 годзе ў Мінску.

Паводле задумы раман павінен быў змяшчаць 3 часткі: 1-я — Усход (Сяйва дня), 2-я — Брань, 3-я — Вараннё (Галгофа).

Гэта значыць пісьменнік думаў напісаць раман, у першай частцы якога хацеў паказаць пярэдадні паўстання 1863-1864 гадоў, у другой — само паўстанне, а ў трэцяй — яго разгром. Але была напісана першая кніга пад назвай «Выйсце Крыніц». Гэтая кніга пры выданні была падзелена на 2.

Мае прысвячэнне «Маёй маці. Кожнай беларускай маці, — прысвячаю» і біблейскі эпіграф з Матфея. З другой кнігі было напісана толькі 2 раздзелы, якія пры жыцці пісьменніка не друкаваліся. Упершыню — у часопісе «Полымя», 1989, № 1. Другая кніга мае эпіграф з паслання Св. Паўла да эфесцаў. Пісьменнік збіраўся скончыць твор, пра што сведчаць дзённікавыя запісы.

Мастацкія асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Раман апісвае станаўленне беларускай нацыі, малюючы тры пакаленні шляхецкай сям’і Загорскіх. Галоўным героем з’яўляецца Алесь Загорскі, чыё станаўленне і развіццё малюецца ад 14 да 20 гадоў. Таксама намаляваны высакародныя сем’і Раўбічаў і Клейнаў, памешчыкі Кроер, Таркайлы і іншыя, сялянская сям’я Кагутоў, паўстанцы Чорны Война і Корчак, сябры Алеся з Віленскай гімназіі і Пецярбургскага ўніверсітэта: Кастусь і Віктар Каліноўскія, Усяслаў Грыма, Мсціслаў Маеўскі і іншыя. З гістарычных персанажаў прысутнічаюць, акрамя Кастуся Каліноўскага, Ізмаіл Сразнеўскі, Тарас Шаўчэнка, Пётр Валуеў, з падзей: дзейнасць «Агула», адмена прыгоннага права і іншыя.

Раман змяшчае апісанні беларускіх абрадаў, звычаяў, шмат фальклорнага матэрыялу, у прыватнасці легенда аб белым жарабя становіцца сімвалічным лейтматывам твора.

Матэрыял прадстаўлены ў храналагічнай паслядоўнасці з нешматлікімі часовымі зваротамі (успамінамі герояў ці гісторыямі іх жыцця). Таксама ў кампазіцыі рамана прысутнічаюць тры фрагменты мэтанаратыўнага характару і вершы, якія складае галоўны герой.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Раман «Каласы пад сярпом тваім» неаднаразова перакладаўся на ўкраінскую і рускую мовы.[1]

Пераклады на ўкраінскую[правіць | правіць зыходнік]

  • Твори: у 2 т. — К.: Дніпро, 1991. Т. 2: Колосся під серпом твоїм / пер. з білорус. В. Чайковський, К. Скрипченко. — 668 с. В337921/1-2

Цікавы факт[правіць | правіць зыходнік]

Раман «Каласы пад сярпом тваім» — адзіная кніга, якая была надрукаваная ў Беларусі шрыфтам Брайля.[2]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Іўчанкаў В. І. Метафара як сродак мастацкай вобразнасці ў рамане У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» / В. І. Іўчанкаў // Весці АН БССР. Серыя грамад. навук. — Мінск, 1987. — № 6. — С. 109—115.
  • Анатоль Верабей. Проблема историзма в прозе Владимира Короткевича. практ. конф., Минск, 19 апр. 2011 г. — Минск: РИВШ, 2011. — С. 102—108.