Каледж бізнесу і права

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каледж бізнесу і права  (КБП)
Дата заснавання 1995
Тып каледж
Дырэктар Макарэвіч Юрый Віктаравіч
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь
Адрас г. Мінск, вул. Калеснікава, 3
kbp.by

Каледж бізнесу і права (КБП) — прыватная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Мінску . З 2017 года размешчаны па адрасе вуліца Калеснікава, 3.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Каледж бізнесу і права заснаваны ў 1995 годзе і першапачаткова размяшчаўся ў будынку па адрасе пр. Ракасоўскага, 166А, да 2000х гадоў меў назву Беларускі тэхнікум бізнэсу і права.

Першы выпуск адбыўся ў 1998 гаду. Да 2016 года калледж размяшчаўся ў прамысловых будынках на Партызанскім праспекце 2А.

Аддзяленні і спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Завочнае
  • Інфармацыйных тэхналогій
    • Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій
      • Праграмнае забеспячэнне апрацоўкі эканамічнай і дзелавой інфармацыі
      • Камп'ютарная графіка
  • Эканамічнае
    • Банкаўская справа
    • Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль
    • Камерцыйная дзейнасць
  • Юрыдычнае
    • Правазнаўства

Філіялы[правіць | правіць зыходнік]

  • г. Брэст - Каледж бізнесу і права (ажыццяўляе набор з 1996 года, філіял)
  • г. Вілейка - Каледж бізнесу і права (філіял, не ажыццяўляе набор з 2015 года)
  • г. Гродна - Гродзенскі каледж бізнесу і права (зараз адасобленая ўстанова)
  • г. Салігорск - Салігорскі эканамічны каледж (ажыццяўляе набор з 2005 года, зараз адасобленая ўстанова)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]