Праспект Ракасоўскага (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праспект Ракасоўскага
Мінск
Фатаграфія
Размешчаны на праспекце першы ў Мінску гіпермаркет
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Ленінскі
Працягласць каля 3 км
Назва ў гонар Канстанцін Канстанцінавіч Ракасоўскі
Commons-logo.svg Праспект Ракасоўскага на Вікісховішчы

Праспе́кт Ракасо́ўскага — магістральная вуліца ў Ленінскім раёне Мінска, кампазіцыйная вось жылога раёна Серабранка.

Названы ў гонар Канстаціна Ксавер’евіча Ракасоўскага (1896—1968), савецкага ваеначальніка, Маршала Савецкага Саюза, Маршала Польшчы, Двойчы Героя Савецкага Саюза.

Праспект Ракасоўскага з гмаха

Будаўніцтва пачалося ў 1970-я гады. Праспект забудаваны пераважна дзевяціпавярховымі і больш высокімі панэльнымі дамамі. У апошняе дзесяцігоддзе ўздоўж праспекта пачата ўзвядзенне вышынных маналітных і каркасна-блокавых дамоў.

Архітэктурна-планіровачная арганізацыя ансамбля праспекта Ракасоўскага звязаная з бульварам (арх. В. Звалінскі), які на ўсім працягу ад вул. Ванеева да вул. Малініна служыць для пешаходнай сувязі паміж цэнтрамі, аб’ектамі культурна-побытавага абслугоўвання і транспартнымі прыпынкамі. Фантаны і іншыя малыя архітэктурныя формы, пляцоўкі адпачынку, розныя прыёмы азелянення ствараюць спрыяльнае асяроддзе для кароткачасовага адпачынку і прагулак. Заканчваецца бульвар уваходам у парк імя Грэкавай Н. Р. на паўночным беразе Чыжоўскага вадасховішча[1].

Праспект пачынаецца ад развязкі з вуліцамі Ванеева, Трасцянецкай і Алега Кашавога, перасякае вуліцу Пляханава і канчаецца скрыжаваннем з вуліцай Малініна каля Чыжоўскага вадасховішча. Паралельна праспекту ідзе вуліца Гараўца. На ўсім працягу праспекта дзейнічае аўтобуснае і інтэнсіўнае тралейбуснае паведамленне. Найбліжэйшыя станцыі метро — Пралетарская, Трактарны завод, Партызанская — размешчаны прыкладна ў двух кіламетрах ад праспекта.

У 2011 годзе плануецца пашырыць праспект да васьмі палос і ўладкаваць уздоўж яго пешаходны бульвар з невялікімі зонамі адпачынку і веладарожкамі. Раней планавалася пусціць уздоўж праспекта лінію хуткаснага трамвая[2]. Пазней будаўніцтва трамвайнай лініі было выключана з праекта. На месцах, якія адводзяцца пад трамвайныя пуці, будуць размешчаны аўтамабільныя паркоўкі[3].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]