Калманскоп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пакінуты горад
Калманскоп
афр.: Kolmanskop, ням.: Kolmannskuppe
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1908
Насельніцтва
0 чалавек
Калманскоп на карце Намібіі
Калманскоп (Намібія)
Калманскоп
Калманскоп (Намібія)
Калманскоп

Калманскоп (афр.: Kolmanskop, ням.: Kolmannskuppe) — горад-прывід у паўднёвай Намібіі, размешчаны ў пустыні Наміб у 10 км ад Людэрыца і Атлантычнага акіяна. Калісьці невялічкі квітнеючы шахцёрскі пасёлак, пакінуты Калманскоп не сышоў у нябыт і сёння прываблівае шматлікіх турыстаў.

Сваёй назвай горад абавязаны Джоні Колману, рамізніку, што быў вымушаны пакінуць запрэжаную валамі фурманку непадалёк ад будучага пасялення. У 1908 годзе чыгуначны рабочы Закары Левал знайшоў у пяску некалькі невялікіх алмазаў. У тым жа годзе германскія каланіяльныя ўлады ператварылі ўвесь вялікі алмазаносны раён у забароненую зону (Шпергебіт). Прыток вялікіх грошай дазволіў шахцёрам адбудаваць сабе сучасны горад у нямецкім стылі з усімі зручнасцямі і не толькі жыццёва неабходнымі ўстановамі, такімі як шпіталь, школа, пошта; але і фантасмагарычнымі на тле безжыццёвай пустыні бальнай залай, казіно, тэатрам. Яшчэ складаней уявіць тут трамвай і першую ў паўднёвым паўшар'і рэнтгенаўскую ўстаноўку.

У 1928 годзе ў вусці Аранжавай ракі былі знойдзены багацейшыя і больш простыя для распрацоўкі паклады алмазаў, і часта шахцёраў Калманскопа пакінула свае дамы і рушыла на поўдзень. Канчаткова горад заняпаў пасля другой сусветнай вайны, калі алмазныя радовішчы збольшага аказаліся вычарпанымі. У 1956 Калманскоп пакінулі апошнія жыхары.

З таго часу пяскі пустыні замялі вуліцы, многія пабудовы аказаліся схаванымі па самыя дахі. Пачынаючы з канца ХХ ст. Калманскоп набыў папулярнасць сярод фатографаў і турыстаў. Дарэчы, сакрэтны статус зоны нікуды не падзеўся і наведвальнікі мусяць атрымаць дазвол на ўезд ад уладаў рэгіёну.