Калос Нерона


Калос Нерона — велічэзная бронзавая статуя, якую імператар Нерон устанавіў у вестыбюлі Залатога дому Нерона, яго палацавай рэзідэнцыі ў Палаціне[1]. Статуя была спраектавана грэчаскім архітэктарам Зенадорам і дасягала 100—120 рымскіх футаў (37 м.) у вышыню (у залежнасці ад месца адкуль глядзець). Аднак, Пліній Старэйшы мяркуе, што статуя была зроблена з мармуру[2].
Пасля кіравання Нерона, імператар Веспасіян пераназваў яе ў статую бога сонца Геліяса (лац.: Colossus Solis), з-за сваёй непрыязнасці да Нерона. Імператар Адрыян заклаў каменны падмурак каля Калізея і перамясціў на яе статую[3]. Комад рэканструяваў статую ў сваю ўласную, але пасля яго смерці яна была адноўлена.
Абліцаваныя цэглай рэшткі каменнага пастамента, першапачаткова абліцаванага мармурам, прыбралі ў 1936 годзе[4]. Шматлікія эксперты перакананы, што назва Калізея пайшла менавіта ад гэтай статуі[5].
Зноскі
- ↑ Згадана ў Suetonius, «Nero» 31; Pliny’s Natural History XXXIV.45.
- ↑ Nero’s Colossus Архівавана 26 чэрвеня 2010.
- ↑ Augustan History, «Hadrian» 19.
- ↑ Nash, Ernest. 1961. Pictorial Dictionary of Ancient Rome, Volume 1. (New York: Frederick A. Praeger) p 268.
- ↑ Platner, Samuel Ball; Ashby, Thomas. Colossus_Neronis (англ.). A Topographical Dictionary of Ancient Rome. Bill Thayer’s Web Site.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Marianne Bergmann: Der Koloß Neros, die Domus Aurea und der Mentalitätswandel im Rom der frühen Kaiserzeit. Zabern, Mainz 1994. (Trierer Winckelmannsprogramme, 13) ISBN 3-8053-1781-6