Калуга (рыба)
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Калуга | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Калуга ў Хабараўскім краявым музеі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Huso dauricus Georgi, 1775 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Калу́га (Huso dauricus) — рыба роду бялуг сямейства асятровых.
Пашырана на Далёкім Усходзе, у басейне Амура. Адрозніваюцца 2 формы: паўпрахадная (на нераст заходзіць у Амур) і рачная (пастаянна жыве ў Амуры). Трапляецца таксама ў азёрах.
Даўжыня да 5,6 м (часцей 1,5—2,5 м), маса да 1000 кг (звычайна 50—100 кг). Рот вялікі, паўмесяцавы.
Ікра буйная, да 4 мм у дыяметры. Маляўкі кормяцца бентасам, дарослыя — рыбай.
Жыве да 55 гадоў. Колькасць падтрымліваецца штучным развядэеннем. Занесена ў Чырвоную кнігу МСАП.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Калуга // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.