Калымская нізіна
Выгляд
|
Калымская нізіна
|
|
|---|---|
| Геаграфічнае становішча | |
| Тып | Нізіна |
| Уваходзіць у | |
| Мацярык | |
| Краіны | |
| Рэгіёны | |
| 68°49′07″ пн. ш. 154°30′48″ у. д.HGЯO | |
Калымская нізіна (руск.: Колымская низменность) — нізінная раўніна, размешчаная на паўночным усходзе Якуціі ў басейне рэк Алазея, Вялікая Чукоч’я і левабярэжжа ніжняга цячэння Калымы. Разам з Яна-Індыгірскай нізінай, якая ляжыць на захад, утварае шырокую Усходне-Сібірскую нізіну.
У нізіне размешчана возера Павылон. З поўначы абмежавана Усходне-Сібірскім морам, з поўдня гарамі Чэрскага, распасціраючыся на 750 км. З захаду і ўсходу абмежавана Алазейскім і Юкагірскім пласкагор’ем. Сярэдняя вышыня нізіны 50-100 метраў над узроўнем мора. Сустракаюцца рэдкія масівы сопак у 200—300 метраў вышынёй. У асноўным рэльеф мерзлотна-тэрмакарставых формаў. Мноства азёр і балот. Найбуйнейшыя азёры — Іліргыткін і Магатоева.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |