З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каліпагея (Calypogeia ) — род пячоначных імхоў сямейства каліпагеевых.
Вядома каля 90 відаў, пашыраных па ўсіх кантынентах, акрамя Аўстраліі. На Беларусі некалькі відаў трапляюцца на глебе і гнілой драўніне, у сырых месцах.
Бледна- або сінявата-эялёныя расліны, звычайна ўтвараюць невялікія дыванкі. Сцябло ляжачае, даўжынёй 1—5 см, негалінастае ці слабагалінастае. Лісце косапрымацаванае, шырокаяйцападобнае да трохвугольна-яйцападобнага. Амфігастрыі (відазмененае лісце) круглыя, яйцападобныя або ныркападобныя, у каліпагеі Нееса (Calypogeia neesiana ) цэльныя ці неглыбокавыемчатыя, у каліпагеі Мюлера (Calypogeia muelleriana ) і каліпагеі аспленіяпадобнай (Calypogeia trichomanis )[1] глыбокадвухраздзельныя. Каробачка са спорамі прадаўгавата-эліпсоідная, на доўгай ножцы, выходзіць з пладовага мяшка.
Зноскі