Перайсці да зместу

Камета Чурумава — Герасіменка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Камета Чурумава-Герасіменка)
67P/Чурумава — Герасіменка

Здымак каметы 67P/Чурумава — Герасіменка, зроблены 19 верасня 2014 года камерай КА «Разета».
Адкрыццё
Першаадкрывальнік: Чурумаў, Герасіменка
Дата адкрыцця: 20 верасня 1969 года
Альтэрнатыўныя абазначэнні: 1982 VIII; 1982f;

1989 VI; 1988i; 1969 R1; 1969 IV; 1969h; 1975 P1;

1976 VII; 1975i
Характарыстыкі арбіты
Эпоха: 3 верасня 2002 года
(JD 2452520,5)
Афелій: 5,722 а. а.
Перыгелій: 1,2923 а. а.
Вялікая паўвось: 3,5072973258 а. а.
Эксцэнтрысітэт арбіты: 0,6315
Перыяд абароту: 6,568 a
Нахіленне арбіты: 7,1205°
Апошні перыгелій: 28 лютага 2009
Наступны перыгелій: 13 жніўня 2015
Фізічныя характарыстыкі
Маса: 3.14×1012± 0.21×1012[1] кг (паводле навейшых папярэдніх дадзеных, 1.0×1013± 1.0×1012 кг[2])

Камета Чурумава — Герасіменка, ці афіцыйна 67P/Чурумава — Герасіменка (англ.: 67P/Churyumov–Gerasimenko) — кароткаперыядычная камета з перыядам звароту 6,6 гадоў.

Камета Чурумава — Герасіменка была адкрыта 23 кастрычніка 1969 года Клімам Чурумавым у Кіеве на фотапласцінках іншай каметы — 32P/Комас Сола, знятых Святланай Герасіменка ў верасні ў Алма-атынскай абсерваторыі (першы здымак, на якім бачная камета, быў зняты 20 верасня 1969 года)[3]. Ён выявіў яшчэ адну камету бліжэй да краю фотаздымка, аднак спачатку палічыў яе фрагментам каметы Комас Сола. Пры вывучэнні наступных фотаздымкаў было высветлена, што гэты аб'ект рухаўся па іншай траекторыі і такім чынам з'яўляецца самастойнай каметай.

Гісторыя вывучэння

[правіць | правіць зыходнік]

Пачатковы этап

[правіць | правіць зыходнік]

Пры разліках траекторыі каметы Чурумава — Герасіменка было выяўлена, што яе арбіта неаднаразова змянялася. Да 1959 года перыгелій каметы знаходзіўся на адлегласці каля 2,7 а. а. ад Сонца. Затым у выніку гравітацыйнага ўздзеяння Юпітэра гэта адлегласць скарацілася да 1,29 а. а., якім і застаецца па гэты дзень[4].

12 сакавіка 2003 года, у рамках падрыхтоўкі місіі ЕКА «Разета», з дапамогай касмічнага тэлескопа «Хабл» былі зроблены фотаздымкі каметы, па якіх быў пабудаваны яе трохмерны малюнак. Былі вызначаны памеры ядра каметы — 3 × 5 км.

Місія ЕКА «Разета»

[правіць | правіць зыходнік]

2 сакавіка 2004 года стартаваў касмічны апарат «Разета» з мэтай вывучэння каметы Чурумава — Герасіменка. Апарат дасягнуў каметы летам 2014 года. Ад яго аддзяліўся спушчальны апарат «Філы», які здзейсніў пасадку 12 лістапада 2014 года ў 19:05 па беларускім часе[5].

Месца пасадкі зонда на «галаве» каметы, зацверджанае 14 кастрычніка 2014, атрымала назву «Агілкія» (лац.: Agilkia) — па імя вострава на Ніле, на які былі перанесены культавыя старажытнаегіпецкія збудаванні з выспы Філы перад затапленнем апошняй пры будаўніцтве Асуанскай плаціны[6].

«Разета» запісала незвычайныя ваганні магнітнага поля каметы, якія, пасля паскарэння ў 10 тысяч разоў былі ператвораныя ў гук, даступны чалавечаму вуху[7][8].

Навукоўцы зрабілі некалькі адкрыццяў аб прыродзе каметы: яе шчыльнасць аказалася вельмі нізкай, форма — вельмі складанай, а паверхня — пакрытай вельмі цёмным рэчывам, падобным на чорны аксаміт. Прычынай рэзкага павелічэння яркасці каметы быў сапраўдны апоўзень на яе паверхні. Таксама высветлілася, што вада на камеце мае іншую прыроду ў параўнанні з зямной — утрыманне цяжкіх элементаў у ёй у 3 разы вышэй.

Завяршыць місію навукоўцы вырашылі з-за аддалення каметы Чурумава — Герасіменка ад Сонца. Сонечныя батарэі «Разеты» ўжо не выпрацоўвалі дастаткова энергіі для паўнавартаснай працы. Акрамя таго за 12 гадоў місіі ў працы апарата назапасілася нямала памылак і няспраўнасцяў. З 9 ліпеня 2015 года на сувязь не выходзіў спушчальны апарат «Філы».

30 верасня 2016 Еўрапейскае касмічнае агенцтва правяло кіраванае сутыкненне касмічнага апарата «Разета» з каметай Чурумава — Герасіменка. «Разета» зблізілася з каметай на хуткасці 0,5 м/с і судакранулася з яе паверхняй. Падчас апошняга збліжэння з каметай касмічны апарат працягваў рабіць здымкі. Сутыкненне з каметай дазволіла сфатаграфаваць яе ў максімальным разрозненні за ўвесь час місіі.

Нягледзячы на завяршэнне місіі, апрацоўка дадзеных, атрыманых аўтаматычнай станцыяй, будзе доўжыцца яшчэ некалькі гадоў. Дадзеныя аб камеце могуць дапамагчы больш даведацца аб паходжанні Сонечнай сістэмы.