Рауль Кастра
Рауль Кастра Рус Raúl Castro Ruz | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
з 24 лютага 2008 — па 19 красавіка 2018 | ||||
Папярэднік | Фідэль Кастра | |||
Пераемнік | Мігель Дыяс-Канель | |||
| ||||
з 24 лютага 2008 — па 19 красавіка 2018(в.а. з 31 ліпеня 2006) | ||||
Папярэднік | Фідэль Кастра | |||
Пераемнік | Мігель Дыяс-Канель | |||
| ||||
з 19 красавіка 2011 (в.а. з 31 ліпеня 2006) | ||||
Папярэднік | Фідэль Кастра | |||
Партыя | Камуністычная партыя Кубы | |||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | палітык, ваенны | |||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | |||
Нараджэнне | 3 чэрвеня 1931[1][2][…] (89 гадоў) | |||
Бацька | Анхель Кастра Архіс | |||
Маці | Ліна Рус Гансалес | |||
Жонка | Вільма Эспін (1930—2007) | |||
Дзеці | дочкі: Марыэла, Дэбара, Нільса сын: Алехандра | |||
Ваенная служба | ||||
Род войскаў | Revolutionary Armed Forces[d] | |||
Званне | галоўнакамандуючы | |||
Бітвы | ||||
Аўтограф | ![]() | |||
Узнагароды | ||||
Рауль Мадэст Кастра Рус (ісп.: Raúl Castro Ruz; нар. 3 чэрвеня 1931) — брат і паплечнік Фідэля Кастра. Старшыня Дзяржаўнага савета (2008-2018), Савета Міністраў і Вярхоўны галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Кубы з 2008 па 2018, генерал арміі, Герой Кубы. Удзельнічаў у Кубінскай рэвалюцыі, а затым заняў другое пасля брата месца ў дзяржаўным і партыйным кіраўніцтве Кубы.
Бiяграфiя[правіць | правіць зыходнік]
Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]
Рауль Кастра нарадзіўся 3 чэрвеня 1931 года ў правінцыі Орьентэ ў сям'і буйнога землеўладальніка. З юнацкіх гадоў ён актыўна ўдзельнічаў у моладзевым руху: быў членам Саюза сацыялістычнай моладзі, прымаў актыўны ўдзел у барацьбе супраць дыктатуры Фульхенсіа Батыста.
Кубiнская рэвалюцыя[правіць | правіць зыходнік]
У ліпені 1953 з групай маладых рэвалюцыянераў на чале са сваім братам Фiдэлям Рауль Кастра удзельнічаў у штурму казармы Манкада ў горадзе Сант'яга дэ Куба. Падчас няўдалага штурму Манкада Рауль ўласнаручна палоніў афіцэра арміі Батысты, чым выратаваў жыццё свайму атраду паўстанцаў[4].
За ўдзел у штурму казармаў Манкада Рауль Кастра быў асуджаны да 15 гадоў турэмнага зняволення. У 1955 годзе быў амніставаны і неўзабаве эміграваў у Мексiку[5].
У 1956 г. кубінскія рэвалюцыянеры высадзіліся на Кубе і пачалі ўзброеную барацьбу супраць рэжыму Батысты. У перыяд 1957-1958 гг. узброеныя паўстанцкія атрады, выкарыстоўваючы тактыку партызанскай барацьбы, правялі некалькі буйных і дзесяткі дробных аперацый.
Пасля рэвалюцыi[правіць | правіць зыходнік]
Пасля перамогі Кубінскай рэвалюцыі і звяржэння дыктатуры Батысты ў студзені 1959 Рауль Кастра прымаў удзел ва ўмацаванні рэвалюцыйнай улады ў краіне, узначальваў ваенную і грамадзянскую адміністрацыю. З 1962 года — намеснік, з 1972 года — першы намеснік прэм'ер-міністра Рэвалюцыйнага ўрада Рэспублікі Куба. Са снежня 1976 года — першы намеснік старшыні Дзяржаўнага савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба, дэпутат Нацыянальнай асамблеі народнай улады Рэспублікі Куба[6][7].
Кіраўнік дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]
31 ліпеня 2006 года Фідэль Кастра склаў з сябе ўладныя паўнамоцтвы ў сувязі са сваёй шпіталізацыяй. Выконваючым абавязкі лідэра Кубы ў сувязі з цяжкай хваробай Фідэля Кастра, а затым у сувязі з яго адмовай ўзначаліць Дзяржаўны савет, стаў Рауль Кастра[8].
24 лютага 2008 года парламент Кубы з вынікам у 97,7% галасоў выбраў Рауля Кастра новым старшынёй Дзяржаўнага Савета Кубы.
10 снежня 2013 года Рауль сустрэўся з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамай паціснуў яму руку напохоронной працэсіі Нэльсана Мандэлы[9].
19 красавіка 2018 Рауль Кастра сышоў у адстаўку. Новым кіраўніком краiны стаў Мігель Дыяс-Канель[10].
Зноскі
- ↑ Raúl Castro // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Raul Castro // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Raul Castro Ruz // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ KM.RU Досье. Рауль Кастро
- ↑ Сусветная гiсторыя войн. — Мн.: ООО «Харверст», 2004. — 640 с.
- ↑ Бiяграфiя Рауля Кастра
- ↑ Рауль Кастро. Биографическая справка — РИА Новости
- ↑ Пераемнік Фiдэля Кастра на пасадзе кiраўнiка Кубы стаў яго малодшы брат
- ↑ Nelson Mandela memorial service
- ↑ Новым лiдарам Кубы стаў Мігель Дыяс-Канель
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Biografía por la Fundación CIDOB
- Biografía de Raúl Castro
- Entrevista concedida por Raúl Castro en ocasión del 45 aniversario del desembarco del Granma
- Entrevista a Raúl Castro
- Selección de artículos, conferencias y discursos del general de Ejército Raúl Castro
Папярэднік: Фідэль Кастра |
Старшыня дзяржсавета Кубы![]() в.а. 2006—2008, 2008—2018 |
Пераемнік: Мігель Дыяс-Канель |