Канага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канага
англ. Kanaga
Вулкан Канага
Вулкан Канага
Характарыстыкі
Плошча480 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
51°44′30,60″ пн. ш. 177°16′26,60″ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Канага (Паўночная Амерыка)
Канага
Канага
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канага (англ.: Kanaga) — востраў у групе Алеуцкіх астравоў. Уваходзіць у склад амерыканскага штата Аляска. Плошча — 480 км². У нашы дні незаселены.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Месціцца ў 1938 км на паўднёвы захад ад Анкарыджа, найбуйнейшага горада Аляскі. На ўсходзе аддзелены пралівам (11,43 км) ад вострава Адак, на ўсходзе — пралівам (7,75 км) ад вострава Танага. Абрысамі нагадвае серп, павернуты на паўночны захад. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 28 км, з захаду на ўсход — 38 км.

На поўначным усходзе вылучаецца актыўны вулкан Канага (1307 м), які налічвае ў дыяметры 4,8 км, з кальдэрай прыблізна 200 м у шырыню і 60 м у глыбіню. Схілы пакрыты попелам і пемзай таўшчынёй да 7 м. На ўзбярэжжы вылучаецца шэраг лагун, замкнёных ад мора пясчанымі наносамі. На поўдні ландшафты вызначаны невысокімі пагоркамі, нізіннымі тарфянікамі, скальнымі фарміраваннямі і вузкай паласой пляжаў.

Клімат вільготны, пераходны ад умеранага да арктычнага.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Флора характэрная для тундры. На сушы гняздуюць шматлікія птушкі, на берагу спыняюцца ластаногія і каланы. Воды вакол вострава маюць багатыя рыбныя рэсурсы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Канага быў здаўна населены алеутамі. На іх мове назва вострава значыць «жоўтая зямля». Археолагамі знойдзены рэшткі старажытных паселішчаў і пахаванне эпохі сярэднявечча. У 1867 г., калі востраў быў перададзены Руска-амерыканскай кампаніяй у склад ЗША, карэннае насельніцтва на ім ужо адсутнічала. З пачатку XX ст. мае запаведны статус.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]