Алеуты
Алеуты | |
---|---|
![]() Алеуты ў традыцыйнай адзежы | |
Сучасны арэал рассялення і колькасць | |
Усяго: 3400 (ацэнка)[5]
![]() 6 (2009, перапіс)[4] |
|
Этнічныя мовы | англійская, руская, алеуцкая |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | праваслаўе, шаманізм, анімізм |
Геаграфічна-моўная група | эскімоска-алеуцкая сям'я |
Блізкія этнасы | эскімосы (інуіты) |
Алеуты (саманазва: унанган) — карэннае насельніцтва Алеуцкіх астравоў, паўднёва-заходняй аканечнасці п-ва Аляска і некаторых прылеглых да яго дробных астравоў.
Колькасць і рассяленне[правіць | правіць зыходнік]
У ЗША да алеутаў належыць каля 2,8 тыс. чал., таксама алеутамі называе сябе частка эскімосаў паўднёва-заходняй Аляскі. У Расіі алеуты жывуць на Камандорскіх астравах, агульная колькасць — каля 0,5 тыс. чал.
Мова[правіць | правіць зыходнік]
Алеуцкая мова належыць да эскімоска-алеуцкай сям'і. Пераважная частка алеутаў перайшла на англійскую (у ЗША) і рускую (у Расіі) мовы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Продкі алеутаў паходзяць верагодна з Паўночна-Усходняй Азіі. Засяленне асноўнай часткі іх тэрыторыі адбывалася ва ўмовах міграцыі народаў Азіі ў Амерыку 10-12 тыс. гадоў назад. Назва "алеуты" была дадзена рускімі пасля адкрыцця ў XVIII ст. Алеуцкіх астравоў. З 1799 тэрыторыя алеутаў кіравалася Руска-Амерыканскай кампаніяй. У выніку сутыкненняў паміж рускімі і японцамі колькасць карэнных алеўтаў скарацілася ў 10 разоў. З'явіліся руска-алеўцкія крэолы. З пач. ХІХ ст. Руска-Амерыканская кампанія арганізоўвала гвалтоўнае перасяленне часткі алеутаў на незаселяныя да таго Камандорскія астравы і а-вы Прыбылава, а таксама на Курыльскія астравы, у Каліфорнію і г. д. У 1867 г. Алеўцкія астравы і Аляска прададзены ЗША.
Традыцыйная культура[правіць | правіць зыходнік]
Асноўны традыцыйны занятак алеутаў да кантактаў з еўрапейцамі — паляванне на марскіх звяроў (коцікаў, сівучаў, каланаў і інш.) і рыбалоўства. Дапаможнае значэнне мела збіральніцтва. Вырабляліся прылады для палявання і рыбалоўства, зброя з каменя, косці, дрэва, абцягнутыя скурай лодкі — шматвёсельныя байдары і невялікія байдаркі. Паселішча звычайна складалася з 2—4 вялікіх паўзямлянак.
Адзенне і абутак выраблялі са скураў марскіх жывёл. Паляўнічыя насілі драўляныя капелюшы — канічныя, альбо з адкрытым верхам, з падоўжаным вялікім казырком, упрыгожаныя разной косцю, сівучовымі вусамі, пёрамі. Асноўная традыцыйная ежа — мяса марскіх звяроў і птушак, рыба (пераважна ў сырым выглядзе), марскія беспазваночныя, водарасці, ягады, карэнні.
Сярод традыцыйных вераванняў алеутаў характэрныя вера ў духаў, шаманства.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Алеуты // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.
- Ляпунова Р. Алеуты // Народы России. М., 1994.
- Turner M. Lucien. An Aleutian Ethnography. Ed. L. Raymond Hudson. Fairbanks: University of Alaska Press, 2008.
- Veltre Douglas W. Aleut Unangax̂ Ethnobotany An Annotated Bibliography. Akureyri, Iceland: CAFF International Secretariat, 2006. ISBN 9979977809
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Joshuaproject. Aleut, Eastern of United States
- ↑ Усерасійскі перапіс насельніцтва 2010 года. Праверана 16 снежня 2011.
- ↑ Усерасійскі перапіс насельніцтва 2010 года. Даныя паводле рэгіёнаў. Праверана 16 снежня 2011.
- ↑ belstat.gov.by
- ↑ Joshuaproject. Aleut
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алеуты