Канадскі бальзам
Выгляд
Канадскі бальзам — бальзам, які атрымліваюць з піхты бальзамічнай, што расце на поўначы ЗША і Канады. Жоўтага ці зяленаватага колеру. Мае 15-25 % эфірных алеяў, якія пры захоўванні выпараюцца, застаецца цвёрдая празрыстая смала. Пры растварэнні смалы ў ксілоле атрымліваюць клей — аптычны цэмент, які выкарыстоўваюць у оптыцы і мікраскапічнай тэхніцы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).