Канстанцін Аўдзеевіч Смоўскі
Канстанцін Аўдзеевіч Смоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 мая 1892 |
Дата смерці | 8 лютага 1960 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Род войскаў | Армія Украінскай Народнай Рэспублікі[d] |
Званне | генерал |
Бітвы/войны | Першая сусветная вайна, Грамадзянская вайна ў Расіі, Другая сусветная вайна |
Узнагароды і званні |
Канстанцін Аўдзеевіч Смоўскі (21 мая 1882/1889[1]/1894[2] — 8 сакавіка 1960) — украінскі ваенны дзеяч, палкоўнік Арміі УНР, генерал-харунжы ў эміграцыі, пранямецкі калабарант. Адзін з удзельнікаў знішчэння Хатыні.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў пачатковай школе ў Гнідынцах, потым у гімназіі ў н.п. Плюкі[3] .
У расійскіх войсках
[правіць | правіць зыходнік]У 1913 годзе скончыў Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча . У Першую сусветную вайну — камандзір батарэі коннай і горнай артылерыі. У пачатку 1917 года камандаваў запасной гарматнай батарэяй у Маскве.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі далучыўся да ўкраінскага нацыянальнага руху. Быў дэлегатам III Усеўкраінскага вайсковага з’езду ў Кіеве ад Маскоўскага гарнізона. Абраны дэлегатам на перамовы аб украінізацыі Адэскай ваеннай акругі.
У войсках УНР
[правіць | правіць зыходнік]З канца 1917 года служыў ва ўкраінскім войску. Працаваў выкладчыкам практычнага абслугоўвання зброі 2-й Украінскай юнацкай школы.
У студзені 1918 года ўступіў у Гайдамацкі кіш Слабобскай Украіны арміі Цэнтральнай Рады. Узначаліў гарматную батарэю. Удзельнічаў у вулічных баях у Кіеве з бальшавікамі, у прыватнасці, за завод «Арсенал».
Увесну прызначаны памочнікам ваеннага каменданта ў Астрогу, арганізоўваў набор у Армію УНР. Пасля Гетманскага перавароту накіраваны ў Бердычаў, дзе ўзначаліў 1-ю гарматную батарэю Асобнага Чарнаморскага корпуса. Потым далучыўся да паўстання дырэктарыі УНР.
У званні палкоўніка сфарміраваў Чарнаморскі артылерыйскі полк. З лютага 1919 года служыў камандзірам 5-га Кінбурнскага кавалерыйскага палка 2-й кавалерыйскай дывізіі. Далей — камандзір 29-га кавалерыйскага дзеючага палка. У ліпені накіраваны ў 1-ы кавалерыйскі полк, потым— у 2-і кавалерыйскі полк.
Зімой 1919 года ў баях на Левабярэжнай Украіне з войскамі Савецкай Расіі быў паранены і ўзяты ў палон. Неўзабаве ўцёк і пасля лячэння ў Кіеве вярнуўся на фронт. У снежні ўдзельнічаў у Першым зімовым паходзе Арміі УНР, пазней трапіў на тэрыторыю Польшчы, дзе быў інтэрніраваны польскімі ўладамі. Вясной 1920 года дэзерціраваў.
З 23 ліпеня 1920 года — камандзір 1-га кавалерыйскага палка. Затым узначаліў 1-ю брыгаду. З 13 красавіка 1921 года служыў памочнік брыгаднага генерала 1-й асобнай кавалерыйскай дывізіі.
Летам 1921 года быў зняты з пасады пасля таго, як атэстацыйная камісія выявіла адсутнасць у яго афіцэрскага звання да службы ва ўкраінскім войску.
Жыў у эміграцыі ў Польшчы.
У войсках Польшчы і Германіі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля разгрому Арміі УНР быў сярод тых афіцэраў, якія ў 1929 годзе па дамове Пятлюры і Пілсудскага былі прыняты ў Войска Польскае. Служыў у 11-м уланскім палку. Даслужыўся да маёра. Удзельнічаў у нямецка-польскай вайне 1939 года, трапіў у палон. У студзені 1940 года пры садзейнічанні Ваеннага міністэрства УНР у эміграцыі быў вызвалены.
З пачаткам Вялікай Айчыннай, як і некаторыя іншыя афіцэры Арміі УНР, змагаўся за Трэці Рэйх; на сярэдзіну кастрычніка 1941 года Смоўскі знаходзіўся ў Кіеве, дзе сустракаўся з членамі Букавінскага курэня. Удзельнічаў у арганізацыі ўкраінскай дапаможнай паліцыі ў Кіеве[4]. Вясной 1942 года быў прызначаны намеснікам камандзіра 118-га шуцманшафт батальёна, які ўдзельнічаў у баях супраць савецкіх партызан на поўначы Украіны, а са снежня 1942 года — у Беларусі[5]. У сакавіку 1943 года яго падраздзяленне знішчыла вёску Хатынь.
Пазней служыў у іншых украінскіх калабарацыянісцкіх фарміраваннях, падпарадкаваных Германіі. З сакавіка 1945 года залічаны ў штаб Украінскай нацыянальнай арміі. 8—9 мая 1945 года ад імя камандавання Украінскай нацыянальнай арміі вёў перамовы з камандуючымі заходніх краін аб інтэрнаванні.
Пасляваенная міграцыя
[правіць | правіць зыходнік]З 1945 года — у эміграцыі ў Заходняй Германіі, адзін з ініцыятараў стварэння Саюза ўкраінскіх вайскоўцаў. У 1950 годзе эміграваў у ЗША. Актыўна дзейнічаў у ветэранскіх арганізацыях жаўнераў Арміі УНР. Узначальваў Саюз украінскіх ветэранаў.
Памёр у Мінеапалісе. Пахаваны на могілках пры праваслаўным храме Юрыя Пераможцы[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Facebook . www.facebook.com. Праверана 13 мая 2023.
- ↑ К. Смовський Моя служба Батьківщині
- ↑ Стефанів З. Генерал Кость Смовський // Свобода. 1960. 23 березня. Ч. 55. С. 2, 4.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2023. Праверана 21 красавіка 2024.
- ↑ Моя служба Батьківщині. Архівавана з першакрыніцы 23 січня 2022.
- ↑ Rudling, Per Anders. "The Khatyn Massacre in Belorussia: A historical controversy revisited." Holocaust and Genocide Studies 26.1 (2012): 29-58.
- ↑ Бл. п. Константин Смовський // Свобода. 1960. 15 березня. Ч. 49. С. 3.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2023. Праверана 21 красавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Енциклопедія українознавства . У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович . — Париж, Нью-Йорк: «Молоде життя »-«НТШ »; 1954—1989, 1993—2000.
- Довідник з історії України / за ред. І. З. Підкови, Р. М. Шуста. — К. : Генеза, 2001. — ISBN 966-504-439-7.
- Коваленко С. Смовський Костянтин Овдійович / Чорні запорожці: історія полку. 2-ге видання. — К. : Видавництво «Стікс», 2015. — 368 с.
- Тинченко Я. Ю. Офіцерський корпус Армії Української Народної Республіки (1917—1921). Книга I. — К. : Темпора, 2007. — ISBN 966-8201-26-4.
- Тинченко Я. Ю. Офіцерський корпус Армії Української Народної Республіки (1917—1921). Книга II. — К. : Темпора, 2011. — 355 с. — ISBN 978-617-569-041-3.
- Українське військо Архівавана 26 чэрвеня 2017. [Архівовано 26 червня 2017 у Wayback Machine.]
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Смовський Кость // Українська мала енциклопедія : 16 кн. : у 8 т. / проф. Є. Онацький. — Накладом Адміністратури УАПЦ в Аргентині. — Буенос-Айрес, 1965. — Т. 7, кн. XIV : Літери Сен — Сті. — С. 1782. — 1000 екз.
- Українці у французькому Русі опору Архівавана 27 листопада 2019. / «Машина часу» на youtube (відео)
- Обвалили нацистський фронт і пустили американців на Рейн: історія українських партизан у французькому Русі опору Архівавана 30 листопада 2019. / доповнена письмова версія відео
- Нарадзіліся 21 мая
- Нарадзіліся ў 1892 годзе
- Памерлі 8 лютага
- Памерлі ў 1960 годзе
- Памерлі ў Мінеапалісе
- Асобы
- Вязні канцлагера Дахау
- Генерал-харунжы (Украінская Народная Рэспубліка)
- Артылерысты Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
- Ваенныя Польшчы