Канстанцін Мікалаевіч Басалыга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Мікалаевіч Басалыга
Род дзейнасці рэвалюцыянер
Дата нараджэння 30 мая 1887(1887-05-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 верасня 1963(1963-09-09) (76 гадоў)
Партыя
Узнагароды і прэміі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Канстанцін Мікалаевіч Басалыга (30 мая 1887, в. Варкавічы, Слуцкі раён — 9 верасня 1963) — прафесійны рэвалюцыянер[1]. Брат Д. Басалыгі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член КПСС з 1905 года. У перыяд Рэвалюцыі 1905—1907 гг. член ваенна-баявога штаба ў Харкаве, Севастопальскага камітэта РСДРП і рэдакцыі яго органа — газеты «Салдат». Вёў партыйную працу ў Харкаве, Адэсе, Екацерынадары, Севастопалі[1].

Дэлегат V з'езда РСДРП  (руск.) ад бальшавікоў Урала, даставіў У. І. Леніну мандат дэлегата ад бальшавікоў Усолля. У 1915 годзе сасланы ў Омск. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пасля рэвалюцыі на гаспадарчай працы ў Омску, Краснадары, Севастопалі, на Стаўрапаллі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Севастопальскім народным апалчэнні. У вёсцы Варкавічы імем братоў Басалыг названая вуліца[1].

Зноскі

  1. а б в Бассалыго Константин Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 44. — 737 с.