Дзмітрый Мікалаевіч Басалыга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Мікалаевіч Басалыга
Дата нараджэння: 25 лістапада 1884(1884-11-25)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 15 красавіка 1969(1969-04-15) (84 гады)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Прафесія: кінарэжысёр, сцэнарыст

Дзмітрый Мікалаевіч Басалыга (руск.: Дмитрий Николаевич Бассалыго) (27 лістапада 1884, в. Варкавічы, Слуцкі раён — 15 красавіка 1969) — прафесійны рэвалюцыянер, дзеяч кінамастацтва[1]. Брат К. Басалыгі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член КПСС з 1904 г. У перыяд Рэвалюцыі 1905—1907 гг. кіраваў баявой дружынай ў Харкаве. З 1906 года на нелегальнай партыйнай працы ў Севастопалі, Пермі, Екацярынбургу. Дэлегат V з'езда РСДРП(руск.) бел.. У 1908 г. кінуты ў Харкаўскую турму[1].

З 1910 г. у Маскве, працаваў на кінафабрыцы, адначасова вучыўся на юрыдычным факультэце ўніверсітэта і ў Школе-студыі ММАТа(руск.) бел.. Вёў рэвалюцыйную агітацыю сярод працоўных Прэсні(руск.) бел. і Мыцішчаў, Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны[1].

У 1917 годзе быў мабілізаваны ў армію і накіраваны ў Саратаў для праходжання службы ў 92-м пяхотным запасным палку. Як сцвярджаў Басалыга, жыццё само паставіла перад палкавым камітэтам 92-га пяхотнага палка патрабаванне стварыць такі прафесійны драматычны тэатр, які быў бы сугучны сваім рэпертуарам рэвалюцыйнай эпохі і мог бы адказаць на запыты салдацкіх мас 70000-га гарнізона Саратава[2].

Пад кіраўніцтвам Д. М. Басалыгі, Б. Э. Дубавецкай, Н. В. Фірсава неўзабаве былі ўтвораны асноўныя службы тэатра, выраблены рамонт памяшканняў. Пачата было фарміраванне трупы[2].

У 1920—1921 гг. загадчык Цэнтральным кіраваннем тэатраў Наркамасветы РСФСР, у 1923—1926 гг. старшыня праўлення акцыянернага таварыства «Пралетарскай кіно». Рэжысёр і сцэнарыст кінафільмаў «З іскры полымя» (1924), «Мусульманка» (1925, залатыя медалі на Парыжскай выстаўцы) і іншых[1].

З верасня 1941 г. у Чырвонай Арміі. У 1944—1945 гг. выкладчык Вышэйшай дыпламатычнай школы пры НКЗС СССР(руск.) бел.[1].

У вёсцы Варкавічы імем братоў Басалыг названая вуліца[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Бассалыго Дмитрий Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 44. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 В. Дьяконов. Театральное отражение эпох. Саратовские театры XX столетия. — Саратов.: Приволжское книжное издательство, 2001. — С. 7-9. — ISBN 5-7633-1009-8.