Канстанцін Мікалаевіч Майсеня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канстанцін Мікалаевіч Майсеня
Мемарыяльная шыльда Канстанціна Майсені
Мемарыяльная шыльда Канстанціна Майсені
Род дзейнасці грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 15 жніўня 1923(1923-08-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 2006(2006-10-12) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
кавалер ордэна Адраджэння Польшчы

Канстанцін Мікалаевіч Майсеня (15 жніўня 1923, в. Вялікая Ліпа, Нясвіжскі павет — 12 кастрычніка 2006, Гайнаўка) — беларускі грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з сялянскай сям’і. Бацька Мікалай, маці з дома Булгак.

Перад Другой сусветнай вайной Канстанцін Майсеня скончыў 7 клас пачатковай школы. Падчас вайны працаваў з бацькамі на гаспадарцы. Пасля вайны працаваў слесарам на чыгунцы Баранавічы — Брэст. У 1945 годзе прыехаў у Польшчу і з 1946 да 1949 года працаваў кіраўніком фінансавага аддзела ў камісіі па рэпатрыяцыі ў Бельску Падляскім. а таксама бухгалтарам у будаўнічым кааператыве. Вучыўся ў Вышэйшай гандлёвай школе ў Познані. Пасля вучобы працаваў бухгалтарам кааператыве ў Міклашове Гайнаўскага павета. У 1954 годзе быў прызначаны на пасаду кіраўніка Эканамічнага тэхнікума ў Бельску Падляскім. Пазней быў старшынёй у павятовым упраўленні Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Бельску Падляскім. У 1958—1959 гадах быў дырэктарам будаўнічага прадпрыемства ў Бельску Падляскім. З 1960 года быў кіраўніком Павятовага ўпраўлення гмінных кааператываў у Гайнаўцы. У 60-х пабудаваў на тэрыторыі Гайнаўскага павета больш за 100 вясковых крамаў. Пэўны час выконваў абавязкі раднага Нацыянальнай павятовай рады. За заслугі ў развіцці вёсак на Гайнаўшчыне быў узнагароджаны Кавалерскім крыжам ордэна адраджэння Польшчы.

У выніку данясенняў у 1968 годзе быў выключаны з Польскай аб’яднанай рабочай партыі за беларускі патрыятызм. У 1970-х выступіў з прапановай пабудовы беларускага музея ў Гайнаўцы, а пазней кіраваў работай Грамадскага камітэта пабудовы музея. Пазней выконваў функцыі дырэктара будаўнічай фірмы «Las» у Імшарах каля Міхалова (19721975). Выконваў функцыі Прадпрыемства будаўнічай керамікі ў Старым Ляўкове (1975—1977), Ваяводскага сельскагаспадарчага прадпрыемства ў Нараўцы (1977—1980), таксама быў старшынём калгасу ў Бельшчыне (1980—1981). Быў сакратаром Беларускага грамадска-культурнага таварыства, а пасля намеснікам старшыні (1981—1988). Апошнім месцам працы быў калгас (19881991). У 1991 годзе выйшаў на пенсію.

Канстанцін Майсеня памёр у 2006 годзе ў Гайнаўцы, там жа пахаваны на праваслаўных могілках. У 2008 годзе ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы ў яго гонар адкрыта мемарыяльная шыльда.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]