Канстанцін Міхайлавіч Багушэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Канстанцін Міхайлавіч Багушэвіч
Род дзейнасці службовец
Дата нараджэння 20 жніўня 1891(1891-08-20)
Месца нараджэння Лібава, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 29 чэрвеня 1938(1938-06-29) (46 гадоў)
Месца смерці Мінск, БССР
Месца працы Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага

Канстанцін Міхайлавіч Багушэвіч (20 жніўня 1891, Лібава, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя — 29 чэрвеня 1938, Мінск, БССР) — рэвізор, упаўнаважаны камітэта загатовак пры Савеце Народных Камісараў БССР[1], дырэктар Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага (1934—1936)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і беласкага служачага. Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю[3]. З 1934 па 1936 гады працаваў дырэктарам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, з’яўляецца адзіным яе кіраўніком «немузыкантам»[4]. Адначасова з пасадай дырэктара ён быў начальнікам Дзяржаўнага Камітэта па назіранні за рэпертуарам відовішчных прадпрыемстваў рэспублікі (Рэперткама)[5]. Да арышту быў спецыяльным рэвізорам пры Савеце Народных Камісараў БССР. Арыштаваны 16 красавіка 1937 у Мінску. Асуджаны 29 чэрвеня 1938 «тройкай» НКУС як «удзельнік контррэвалюцыйнай трацкісцкай арганізацыі» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 29 чэрвеня 1938 у турме НКУС. Рэабілітаваны 25 жніўня 1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Б. № 7022-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[6].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

22 ліпеня 1938 у Мінску была арыштавана дырэктар Мінскага дзіцячага інтэрната, маці дваіх дзяцей, Багушэвіч Лідзія Дзміт­рыеўна (нарадзілася 25 сакавіка 1895 года ў Рослаўлі Смаленскай губерні ў сям’і рабочага), верагодна была жон­кай Канстанціна Багушэвіча. 8 красавіка 1938 асобай нарадай пры НКУС СССР была асуджана як «член сям’і ворага на­рода, прыгаворанага да вышэйшай меры пакарання» да 5 гадоў папраўча-працоўнага лагера. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам Беларускай ваеннай акругі 5 чэрвеня 1956. Аса­бовая справа Б. № 6658-с захоўваецца ў архіве КДБ Бе­ла­русі[6].

Зноскі