Перайсці да зместу

Кацярына Мікалаеўна Дулава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кацярына Мікалаеўна Дулава
Нараджэнне 20 чэрвеня 1962(1962-06-20)[1] (62 гады)
Член у
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
медаль Пушкіна Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кацярына Мікалаеўна Дулава (нар. 20 чэрвеня 1962, Мінск) — беларускі выкладчык, прафесар, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Скончыла Ленінградскую ордэна Леніна дзяржаўную кансерваторыю імя М. А. Рымскага-Корсакава, аспірантуру Ленінградскай ордэна Леніна дзяржаўнай кансерваторыі.

Працавала выкладчыкам, старшым выкладчыкам кафедры тэорыі музыкі Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага, дацэнтам кафедры тэорыі музыкі, старшым навуковым супрацоўнікам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дацэнтам, прафесарам, загадчыкам кафедры тэорыі музыкі, прарэктарам па навуковай рабоце ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі».

З 2010 да 2022 года рэктар установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[2].

15 сакавіка 2021 года ўвайшла ў склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[3].

4 студзеня 2022 года прызначана генеральным дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь[4].

Зноскі

  1. а б http://www.sovrep.gov.by/ru/senators-ru/view/dulova-ekaterina-432/
  2. Дулава Кацярына Мікалаеўна Архівавана 18 жніўня 2020.
  3. Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии» (руск.)(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (17 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
  4. У Вялікага тэатра Беларусі новы гендырэктар . Еўрарадыё (1 красавіка 2022). Праверана 1 красавіка 2022.