Міхаіл Аркадзевіч Бергер
Міхаіл Аркадзевіч Бергер | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 жніўня 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лютага 1981 (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музычны педагог, піяніст |
Інструменты | фартэпіяна |
Узнагароды |
Міхаіл Аркадзевіч Бе́ргер (28 жніўня 1909, Мінск — 6 лютага 1981) — беларускі піяніст і педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1940), прафесар (1946).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1928 годзе Беларускі музычны тэхнікум, у 1933 годзе — Ленінградскую кансерваторыю. З 1937 года выкладаў у Беларускай кансерваторыі, у 1938—1941 гадах яе дырэктар. У час Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў франтавую канцэртную брыгаду. У 1944—1963 гадах загадчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна, у 1970—1978 гадах загадчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства Беларускай кансерваторыі.
Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў у канцэртах як саліст і ансамбліст. Аўтар фартэпіянных твораў (Варыяцыі, 1967; Эцюды, 1962; апрацоўкі народных мелодый, п’есы для дзяцей), фантазіі для скрыпкі і фартэпіяна (1945) і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бергер Міхаіл Аркадзевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Нарадзіліся 28 жніўня
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 6 лютага
- Памерлі ў 1981 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Піяністы Беларусі
- Музычныя педагогі Беларусі
- Рэктары Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі