Канстанцін Рыгоравіч Уладзіміраў
Канстанцін Рыгоравіч Уладзіміраў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 ліпеня 1941 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | НКУС |
Званне | капітан |
Камандаваў | батальёнам міліцыі з дабравольцаў |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Канстанцін Рыгоравіч Уладзіміраў (1899, г. Рослаўль — 18 ліпеня 1941) — удзельнік абароны Магілёва ў 1941 годзе[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У Чырвонай Арміі з 1918 года, удзельнік грамадзянскай вайны. З 1923 у органах міліцыі[1]. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны начальнік аддзела службы і баявой падрыхтоўкі Магілёўскага абласнога ўпраўлення міліцыі, капітан.
Пры падыходзе нямецка-фашысцкіх захопнікаў да Магілёва капітан Уладзіміраў узначаліў батальён міліцыі з добраахвотнікаў (250 камуністаў і камсамольцаў), які 12-18 ліпеня 1941 года каля в. Пашкава і Гаі прыкрываў подступы да чыгуначнага вузла[1]. Калі сілы былі на зыходзе, паранены К. Р. Уладзіміраў падняў астатніх байцоў батальёна ў атаку. Загінуў у гэтым баі.
Пахаваны ў вёсцы Гаі Магілёўскага раёна ў брацкай магіле байцоў батальёна міліцыі.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Яго імем названа вуліца ў Магілёве. У гонар батальёна міліцыі, у якім ваяваў Уладзіміраў, у в. Гаі ў ліпені 1980 адкрыты мемарыяльны комплекс[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Пасмяротна узнагароджаны ордэнам Леніна.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Могилёв: Энцикл. справ. / Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 472 с., ил.