Старое Пашкава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Старое Пашкава
Staroe Pashkovo - VyveskaVvezd.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
176 м
Насельніцтва
  • 154 чал.
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовы індэкс
213123
Аўтамабільны код
6
Старое Пашкава на карце Беларусі ±
Старое Пашкава (Беларусь)
Старое Пашкава
Старое Пашкава (Магілёўская вобласць)
Старое Пашкава

Старо́е Па́шкава[1] (трансліт.: Staroje Paškava, руск.: Старое Пашково) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Пашкаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Старое Пашкава знаходзіцца на адлегласці 4 км ад цэнтра горада Магілёва. На адлегласці 2 км ад Старога Пашкава знаходзяцца вёскі Новае Пашкава, Гаі і Каганы. Таксама, у напрамку горада ўзвышаецца помнік, узведзены ў гонар батальёна міліцыянераў-добраахвотнікаў, які ўзначальваў капітан К. Р. Уладзіміравіч. Міліцыянеры загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны падчас абароны Магілёва ў 1941 годзе.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Старое Пашкова складаецца з 3-ох пасёлкаў (вуліц). Паміж другім і трэцім пасёлкамі знаходзіцца піларама. За першым пасёлкам знаходзяцца могілкі і аўтобусны прыпынак, на які 4 разы ў дзень прыходзіць гарадскі аўтобус № 34. У канцы першага пасёлка знаходзіцца школа. Яна працавала да канца 1990-х гадоў, туды хадзілі дзеці з суседніх вёсак, такіх як Жукава, Засценкі, Прысна, Новае Пашкава, Гаі і інш. У цяперашні час яна закінутая і напалову разбурана. На адлегласці 0,5 км ад вёскі знаходзяцца воінская частка і ваенны гарадок.

У гарадку змяшчаюцца крама, кіёск і некалькі пяціпавярховых дамоў для ваенных і іх сем'яў. Туды ходзіць гарадскі аўтобус № 9 і маршрутны аўтобус № 34. Непадалёк працякае рака Дубровенка.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ста́рае Па́шкава

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]