Перайсці да зместу

Канстанцін Уладзіміравіч Селіханаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Канстанцін Селіханаў)
Канстанцін Селіханаў
Фатаграфія
пад час творчага вечару у рамках выстаўкі Avant-g-Art
Дата нараджэння 18 чэрвеня 1967(1967-06-18) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
 Беларусь
Бацька Уладзімір Сяргеевіч Селіханаў[d]
Род дзейнасці скульптар
Вучоба
Мастацкі кірунак гіперрэалізм
Вядомыя працы «Муза Оперы», «Дыялог»
Уплыў Сяргей Селіханаў, Леанід Давідзенка, Дзмітрый Малаткоў
Узнагароды «Мінчанін года» (2012)[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстанцін Уладзіміравіч Селіханаў (18 чэрвеня 1967, Мінск) — беларускі скульптар, унук вядомага беларускага савецкага скульптара Сяргея Селіханава.

«Муза Оперы», 2008

З 1978 па 1985 гады вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па выяўленчым мастацтве і музыцы імя І. В. Ахрэмчыка (скульптурнае аддзяленне), у выкладчыка Л. Г. Давідзенкі.

З 1987 па 1993 — у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (кафедра скульптуры), у выкладчыка У. П. Слюнчанкі.

З 1989 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах.

З 1995 года з'яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў. Жыве ў Мінску.

У 1999 годзе — стыпендыят «ArtLinks», Берклі, ЗША.

У 2004 годзе — стыпендыят «KulturKontakt», Вена, Аўстрыя.

Зноскі