Канстанцін Уладзіміравіч Селіханаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канстанцін Селіханаў
Фатаграфія
пад час творчага вечару у рамках выстаўкі Avant-g-Art
Дата нараджэння:

18 чэрвеня 1967(1967-06-18) (51 год)

Месца нараджэння:

Мінск, БССР, СССР

Грамадзянства:

Сцяг СССР СССР
Flag of Belarus (1995–2012).svg Беларусь

Род дзейнасці:

скульптар

Вучоба:

Рэспубліканская школа-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. В. Ахрэмчыка
Беларуская акадэмія мастацтваў

Стыль:

гіперрэалізм

Вядомыя працы:

«Муза Оперы», «Дыялог»

Уплыў:

Сяргей Селіханаў, Леанід Давідзенка, Дзмітрый Малаткоў

Узнагароды:

«Мінчанін года» (2012)[1]

Канстанцін Уладзіміравіч Селіханаў (18 чэрвеня 1967, Мінск) — беларускі скульптар, унук вядомага беларускага савецкага скульптара Сяргея Селіханава.

«Муза Оперы», 2008

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1978 па 1985 гады вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па выяўленчым мастацтве і музыцы імя І. В. Ахрэмчыка (скульптурнае аддзяленне), у выкладчыка Л. Г. Давідзенкі.

З 1987 па 1993 — у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (кафедра скульптуры), у выкладчыка У. П. Слюнчанкі.

З 1989 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах.

З 1995 года з'яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў. Жыве ў Мінску.

У 1999 годзе — стыпендыят «ArtLinks», Берклі, ЗША.

У 2004 годзе — стыпендыят «KulturKontakt», Вена, Аўстрыя.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]